Як Вялікае княства Літоўскае і Польшча саюз заключалі? Распавядаем у «Гісторыі за 5 хвілін»

Польшча і ВКЛ — дзве дзяржавы-суседкі, якія паміж сабой пастаянна канкуравалі і ваявалі. Пра шлях ад войнаў да мірнага пагаднення і саюза распавядае ў чарговым відэа гісторык Алесь Краўцэвіч.


Хто такі Уладзіслаў Лакетак і навошта з ім імкнуўся заключыць саюз Гедымін? Чаму польскай дзяржаве быў выгадны саюз не менш чым ВКЛ? Як польскі манарх выкарыстаў ліцьвінаў для дасягнення сваіх вайсковых мэтаў? Чаму саюз Польшчы і ВКЛ выклікаў небывалы міжнародны розгалас і негатыўнае стаўленне? Якія вайсковыя поспехі былі ў польска-ліцьвінскага войска? Якім чынам Лакетак падставіў Гедыміна і як выбачаўся? На гэтыя пытанні адказваем у чарговым відэа.

Наступны раз адкажам на пытанне, ці было ВКЛ «каралеўствам» Літвы і Русі.

Вас чакае гісторыя развіцця продкаў сучасных беларусаў, іх культура, гісторыя войнаў, загадкі з жыцця вядомых асобаў і аналітычныя высновы ад Алеся Краўцэвіча пра тое, чаму стужка мінулых часоў у пэўныя моманты паварочвала так, як вядома нам цяпер, а не іначай.

Папярэднія выпускі глядзіце па спасылцы.

Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.

Глядзіце яшчэ: 

Як Гедымінавы замкі ўратавалі княства ад крыжакоў? Разбіраемся ў «Гісторыі за 5 хвілін»