«Добры канал» прапануе новае відэа, запіс з Алесем Чумаковым, які быў зроблены яшчэ ў пачатку лютага, і потым, пасля 24-га, не знаходзілася магчымасці размясціць відэа на канале ў сувязі з тымі жудаснымі падзеямі, якія адбываюцца.
Пра чалавека, у якога можна павучыцца ўсім сэрцам любіць нашу спадчыну, мову, захоўваць традыцыі, аддана рабіць сваю справу, а таксама пра тое, як прыйшоў Алесь Чумакоў да гусляў і ўвогуле пра гісторыю гэтага музычнага інструмента пойдзе размова ў відэа.
У пачатку красавіка ўнікальная майстэрня Алеся згарэла ўшчэнт. І зніклі 20-гадовыя запасы музычнага дрэва, некалькі гатовых інструментаў, прафесійныя станкі, сотні дробных каштоўных прыладаў, што майстар назапашваў гадамі, хімія, чарцяжы, шаблоны, занатоўкі... Алесь, у імкненні выратаваць хоць штосьці, атрымаў апекі галавы і рук. Зараз ён ужо дома, не хвалюйцеся. Але аднавіць справу аднаму яму будзе складана, а, можа, увогуле немагчыма.
Беларуская Рада Культуры арганізавала збор сродкаў для будаўніцтва майстэрні для Алеся Чумакова. Падтрымаць музыку можна па спасылцы.
Як яшчэ можна дапамагчы Алесю Чумакову, чытайце тут.