«Гісторыя за 5 хвілін». Што такое перыядызацыя і як падзяліць гісторыю?

Таямніцы мінулага, цікавыя факты, легендарныя асобы, шмат чаго невядомага вам раней з беларускай гісторыі вы зможаце даведацца ад доктара гістарычных навук, прафесара Алеся Краўцэвіча ў відэапраекце Budzma.org «Гісторыя за 5 хвілін». Гэтым разам гісторык распавядзе, як і навошта гісторыю свету і кожнай краіны ў прыватнасці дзеляць на перыяды.


Надзвычай працяглую гісторыю развіцця чалавечай цывілізацыі даследчыкі дзеляць на перыяды дзеля зручнасці апісання, дзеля лепшага разумення, вывучэння і выкладання гісторыі. Перыядызацыя можа праводзіцца па розных крытэрыях і яна вельмі розная для розных кантынентаў. Беларусь — не выключэнне і мае сваю гістарычную перыядызацыю. Каб дазнацца, чаму без перыядызацыі не было б гістарычнай навукі і на якія перыяды навукоўцы дзеляць гісторыю нашай Бацькаўшчыны, глядзіце новы выпуск «Гісторыі за 5 хвілін» з прафесарам Алесем Краўцэвічам.

Ведаць гісторыю сваёй Радзімы — абавязак сапраўднага грамадзяніна. Гэтая навука распавядае пра жыццё мінулых пакаленняў, іх ўнутраныя стасункі паміж сабой, знешнія дачыненні з суседзямі. Гісторыя ўказвае на памылкі мінулых часоў і вучыць не рабіць іх наноў.

У гэты няпросты час «Будзьма беларусамі!» прапануе пачаць вывучаць або пашырыць свае веды па гісторыі Беларусі разам з вядомым гісторыкам і археолагам Алесем Краўцэвічам, які зробіць экскурс ад самых старадаўніх часоў нашай мінуўшчыны да атрымання Беларуссю незалежнасці. Вас чакае гісторыя развіцця продкаў сучасных беларусаў, іх культура, гісторыя войнаў, загадкі з жыцця вядомых асобаў і аналітычныя высновы ад Алеся Краўцэвіча пра тое, чаму стужка мінулых часоў у пэўныя моманты паварочвала так, як вядома нам цяпер, а не іначай.

Пры наступнай сустрэчы прафесар Краўцэвіч распавядзе пра вандроўку народаў і з’яўленне першых славян на землях Беларусі.

Папярэднія выпускі глядзіце па спасылцы.

Глядзіце яшчэ:

Калі Мінск упершыню выгукнуў: «Жыве Беларусь!»