На месцы, дзе ў старажытнасці знаходзіўся горад Менск, праводзяцца археалагічныя раскопкі, падчас якіх выявілі цікавую знаходку. Пра гэта паведамляецца на інстаграм-старонцы сядзібы «Стары Менск».
«<...> на раскопках у Старым Менску знайшлі грабенчык, якому 1000 гадоў! Ён зроблены з косці. І, мяркуючы паводле памеру, расчэсвалі ім бараду або вусы, а калі прыгадаць, што на ўсіх гістарычных малюнках Усяслаў Чарадзей з барадой і вусамі...», — піша Gleb Menski.
Нагадаем, што раскопкі ў Старым Менску, на замчышчы і селішчы ХІ стагоддзя, ідуць кожны дзень, уключна з суботай. Археолагі запрашаюць усіх жадаючых прыняць удзел у раскопках Старога Менска.
Як можна далучыцца да раскопак, чытайце тут.