Колькі грошай выдзяляюць Беларусь і іншыя краіны на навуку

06.10.2021

Беларусь траціць на навукова-даследчыя і доследна-канструктарскія распрацоўкі (НДВКП) менш за ўсе еўрапейскія краіны і параўнальная ў гэтых адносінах толькі з Румыніяй, піша thinktanks.by.


68.jpg

У бюджэце Рэспублікі Беларусь ў 2021 годзе запланаваны ВУП на ўзроўні 157 276,6 млн. рублёў. З іх на навуку і інавацыйнае развіццё будзе накіравана 460,75 мільёна рублёў.

Гэта ўсяго толькі 0,29% ад ВУП. У разліку на душу насельніцтва атрымліваецца 49 рублёў або парадку 16-17 еўра, падлічыў партал Information Policy.

Параўнаем з выдаткамі на НДВКП у еўрапейскіх краінах.

Па дадзеных за 2020 год, у Еўрасаюзе ўрады вылучылі на навуку ў сярэднім 0,8% ВУП. Гэта каля 225 еўра на чалавека.

Найбольшая колькасць асігнаванняў была зарэгістравана ў Люксембургу (648 еўра на чалавека), за ім ідуць Данія (519 еўра) і Германія (443 еўра).

Менш за ўсё на навуку вылучылі сродкаў у разліку на душу насельніцтва Румынія (15 еўра на чалавека), Балгарыя (21 еўра) і Венгрыя (39 еўра).

Атрымліваецца, Беларусь знаходзіцца на ўзроўні аўтсайдэра Еўропы — Румыніі.

69.jpg

thinktanks.by