На Форуме вольнай журналістыкі рэпарцёру Алегу Груздзіловічу ўручылі прэмію «Надзея Свабоды»

Узнагароду ўручаў дэпутат сейма Літвы, старшыня камітэта сейма Літвы па эканоміцы Казімірас Старкявічус, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.


253.jpg

Прэмію прызначылі спадару Груздзіловічу за адданасць абавязку журналіста.

Літоўская «Надзея Свабоды» прызначаецца беларускім незалежным журналістам трэці год запар. Летась яе атрымаў Андрэй Аляксандраў. А ў 2020-м годзе Кацярына Барысевіч, Алена Таўкачова, Таццяна Каравенкава, Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова.