• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
08.06.2022 | Гісторыя

Галоўны менеджар беларускай дзяржаўнасці. Журналіст Гурневіч пра Вацлава Іваноўскага

Журналіст Дзмітрый Гурневіч на сваёй старонцы ў Facebook разважае пра лёс Вацлава Іваноўскага ў гісторыі нашай Бацькаўшыны.


Вацлаў_Іваноўскі.jpg

Учора быў дзень нараджэння чалавека імем каторага нармальная дзяржава мела б за гонар назваць Нацыянальную бібліятэку і размясціць яго партрэт на грашах. Сам я яго лічу галоўным мэнэджэрам беларускай дзяржаўнасці.

Кажуць, што беларускі рух шмат у чым стварыла кніжка. А без гэтага чалавека гэтай кніжкі не было б, альбо невядома калі б яна была і якой. 142 гады гадоў таму нарадзіўся мой хэдлайнер пачатку мінулага стагоддзя Вацлаў Іваноўскі. Дзякуючы яму нацыянальны рух сто гадоў таму атрымаў магутны штуршок.

Паехаў вучыцца ў Піцер, сабраў студэнтаў-беларусаў у кучу і зацеяў «аванцюру». У часы, калі кніжка па-беларускай была такой жа рэдкасцю, як і кнігі на ліўскай мове сёння, а яшчэ і забароненай, ён выдае грошы заробленыя на студэнцкай практыцы на набыццё гектографа і пачынае выдаваць на забароненай мове ўлёткі, адозвы і ўрэшце кніжкі. Збірае вакол сябе маладых энтузіястаў. Ва ўласнай кватэры вучыць з імі культуру і гісторыю Беларусі. Там яны прыдумаюць першыя краўдфандынгавыя праекты і пачынаюць збор сродкаў. І самае важнае — рэалізуюць іх.

Іваноўскі бачыць, што беларускія дзеці не маюць уласнай азбукі. Ноў проблемс. Ён піша яе сам, на лацінцы. Замест sz, cz, ż піша š, č, ž. Бачыць, што па-беларуску няма тэхнічнай і навуковай літаратуры — пачынае перакладаць сам і просіць рабіць гэта іншых. Бачыць, што кнігі не трапляюць да чытача — сам стварае сетку распаўсюду. Яны прадаюцца ў Менску, Гародні, Магілёве, Піцеры, Вільні, Варшаве і г.д.

Пазней пачынаецца вышэйшы пілатаж. Калі ў Расейскай імперыі здымаецца забарона на беларускую мову, ён засноўвае выдавецтва «Загляне сонца і ў нашэ ваконца», якое робіць рэвалюцыю ў мазгах беларусаў. Упершыню ў гісторыі кнігі па-беларуску выходзяць масава. Тысячнымі накладамі. Але проста выдаваць — мала. Трэба ж знасці аўтараў. І як вы думаеце, якое імя адкрыў Іваноўскі? Самога Купалу. Гэта дзякуючы яму невядомы нікому Іван Луцэвіч сваю першую кнігу «Жалейка» і быў уцягнуты ў беларускі нацыянальны рух. Тое самае з Цёткай і процьмай іншых. Дарэчы, гэта Іваноўскі выдаў зборнік вершаў Янкі Лучыны, абдурыўшы цэнзуру, што гэта балгарская паэзія.

Іваноўскі выдае драматургію, што спрыяе развіццю тэатральных труп. Выдае першыя сельскагаспадарчыя кнігі для сялян на іх мове. Выдае навуковыя кнігі, аўтараў мала дык просіць пісаць сваю сястру, якая вучылася ў Кембрыжды. Тая, дарэчы, пісала пра Беларусь і ў ангельскія выданні. Выдае больш і больш мастацкай літаратуры, а гэта, вядома, стымулюе літаратараў пісаць больш і больш. Гэта ўжо сотні тысяч асобнікаў. Так ён стварае маладую беларускую інтэлігенцыю. Без гэтых кніжак нічога б не было. Бо што тады прыцягвала б новую кроў? Не было б ніякіх нацыянальных кадраў. І гэта ніякае не перабольшванне. Правадыром нацыянальнага яго перад І сусветнай вайной яго назваў Максім Гарэцкі. Не верыць Гарэцкаму ў мяне няма падстаў.

Іваноўскі ўцягвае ў беларускія справы мецэнатку Радзівіліху, дапамагае ставарыць вадывацтва Беларускай сацыялістычнай грамады, самай крутой беларускай палітычнай сілы на той час. Пераязджае ў Вільню і там таксама стварае двіжуху.

Іваноўскі не бачыў праблем, каб супрацоўнічаць з рускімі, палякамі і немцамі, калі іх дзеянні супадалі з беларускімі інарэсамі. Гісторык Юры Туронак назваў яго рацыянальным рамантыкам, які з нічога стварыў нешта. Не пашкадуйце часу на кніжку «Вацлаў Іваноўскі і беларускае Адраджэнне» (спасылка ў каментары). Сёння добрая нагода.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Вакалістцы гурта «Варган» Ксеніі Глот прысудзілі 15 сутак адміністрацыйнага арышту

Пра вынікі суда над музыкай паведаміў яе муж і музыка Канстанцін Путронак у сваім Facebook. 30 чэрвеня ў Полацку...

valiancina_shauchenka
Замежжа Беларусы свету

У Кіеве назавуць тры вуліцы ў гонар выбітных беларусаў

Экспертная камісія па новых назвах вуліц зрабіла такі выбар падчас працэсу дэрусіфікацыі і дэкамунізацыі кіеўскіх вуліц. ...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Пайшла з жыцця лепшая ткачыха Маларытчыны, народная майстрыха Беларусі Сцепаніда Сцепанюк

У свой час яна аднавіла сакрэты ткацтва «кажушком» ўнікальнага Маларыцкага строю XIX — сярэдзіны XX стагоддзя. Раней...

valiancina_shauchenka
Грамадства Беларусы свету

У сузаснавальніка TheVillage-Беларусь і kyky Аляксандра Васілевіча скончыліся суды і ён з’ехаў з Беларусі

Зараз ён знаходзіцца са сваёй сям’ёй у Эстоніі. «Нечакана скончыліся суды! Абвінавачаны, асуджаны, але...

Апошнія навіны

    Грамадства Музыка
    Вакалістцы гурта «Варган» Ксеніі Глот прысудзілі 15 сутак адміністрацыйнага арышту
    Замежжа Беларусы свету
    У Кіеве назавуць тры вуліцы ў гонар выбітных беларусаў
    Мастацтва
    Пайшла з жыцця лепшая ткачыха Маларытчыны, народная майстрыха Беларусі Сцепаніда Сцепанюк
    Грамадства Беларусы свету
    У сузаснавальніка TheVillage-Беларусь і kyky Аляксандра Васілевіча скончыліся суды і ён з’ехаў з Беларусі
    Гатуем з «Будзьма!»
    Зразы завіўныя, як у Ягайлы на сняданак. Гатуем разам з «Будзьма»
    Культура Грамадства Краіна
    У Копысі адкрылі бюст Янкі Купалы аўтарства кітайскага скульптара
    Грамадства
    У Полацку затрымалі музыку гурта «Варган» Ксенію Глот
    Музыка
    «Біг-Біт» – лонгплэй, які злучае пакаленьні Віктар Сямашка выдаў альбом, запісаны зь піянэрамі белроку
    Культура Мастацтва
    «Гэтая выстава як раз для тых, хто застаўся»: чым дзеляцца ў сваіх працах мастакі ў Беларусі?
    Замежжа Беларусы свету
    Тры папулярныя пытанні беларусаў пры пераездзе ў Польшчу: легалізацыя, медстрахоўка і нумар PESEL
    Грамадства
    Журналістку Таццяну Мацвееву выклікалі ў міліцыю і распытвалі пра «экстрэмісцкае фармаванне»
    Культура Гісторыя
    Як Рэч Паспалітая флот стварала.Лекцыя ад гісторыка Андрэя Радамана
    Музыка Беларуская мова Беларусы свету
    Топ-5 беларускіх трэкаў ад басіста гурта «Relikt» Змітра Наркевіча
    Гісторыя
    Дамашняя вайна роду Сапегаў
    Культура Каляндар
    «Прыйшоў Пятрок – апаў лісток». Народны каляндар беларусаў на ліпень

Афіша

  • 02.07 — 03.07

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Купалле на Запаведным востраве на Глыбоччыне

  • 02.07 — 24.07Выстава Марка Шагала ў Варшаве
  • 02.07 — 30.07Выстава «Янка Купала і Якуб Колас. Досціпы ад класікаў» у Мінску
  • 02.07 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 02.07 — 10.08Спаборніцтва па спартыўным арыентаванні Street-O ў Гродне
  • 02.07 — 09.07Выстава Аліны Блюміс «Межы і сінякі» ў Лос-Анджэлесе
  • 02.07 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 02.07 — 24.07Выстава выпускнікоў «Глебаўкі» ў Мінску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Дзейнічай як ЕГУ»: студэнтка ЕГУ абвесціла сухую галадоўку ля ўваходу ва ўніверсітэт
    • Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
    • «Всё, что было, разделилось на до и после». Гурт «Би-2» выпусціў антываенны кліп на песню «Калыханка»
    • У Крэўскім замку знайшлі тунэль XIV стагоддзя. Чым карысная гэтая знаходка?
    • Выйшаў альбом беларускіх святочных строяў канца ХІХ стагоддзя
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM