Гурт RALLA (ад «ралля» — узаранае поле) — гэта дуэт таленавітых беларусак Дар’і Зуевай i Алены Кандыба. Дзяўчыны спалучаюць традыцыйны спеў i iндывiдуальную iнтэрпрэтацыю беларускiх мелодый y суправаджэннi скрыпкi i басэтлi, піша citydog.io.
«Мы спрабуем рабiць гэта з вялiкай павагай да аўтэнтычнага выгляду традыцыйных песень, захоўваем дыялектнае гучанне слоў i арыгiнальную мелодыю з максiмальнай колькасцю дэталей», — зазначаюць дзяўчаты.
«Хадзіў-пахадзіў» — гэта адаптаваная традыцыйная купальская балада, якая запісана Рыгорам Шырмай у 1929 годзе ў Вільні ад Язэпа Драздовіча, знайсці яе можна ў серыі «Беларуская народная творчасць. Балады. Том II».