Гурт Takoma выдаў дэбютны сінгл, натхнёны эсэ Альгерда Бахарэвіча

25.02.2025 Музыка
У беларускага гурта Takoma выйшаў дэбютны рэліз пад назвай «Metro».

takoma-metro.png

«Трэк „Metro“ — гэта алегарычнае разважанне пра блізкіх нам людзей, якіх у дадзены момант няма побач», — адзначаюць музыкі. 

Гурт Takoma — беларускі квартэт з Мінска, заснаваны ў 2025 годзе, у гучанні якога спалучаюцца элементы альтэрнатыўнага рока, індзі і гранжа. Як кажуць удзельнікі гурта, іх музыка — гэта гісторыі пра простыя жыццёвыя моманты, напоўненыя ўласнымі перажываннямі і аздобленыя прыгожымі мелодыямі.

Паслухаць песню на розных платформах можна па спасылцы.