«Гутаркі ля швейнай машыны». Праект пра ізраільскую культуру і іўрыцкую літаратуру па-беларуску

Пісьменнік Павел Касцюкевіч і часовы павераны Ізраіля ў Беларусі Цві Міркін запусцілі сумесны культурны праект.


Vokladka

«Будзем размаўляць, як стварыўся Ізраіль, з якое прычыны яўрэі размаўляюць там на іўрыце, абмяркоўваць цяперашні культурны кантэкст і творчую атмасферу гэтай далёкай, але насамрэч блізкай для беларусаў, Беларусі краіны, у якой нарадзілася больш ізраільскіх прэзідэнтаў чым у самім Ізраілі», — гаворыцца на Youtube-канале праекта.

Першы выпуск «Гутарак» расказвае пра тое, як у Ізраілі вярталі да жыцця нібыта памерлую мову іўрыт.