Галасы класікаў беларускай літаратуры на адным дыску

01.04.2009 Культура

galasy_vokladka1

У свет выйшаў дыск з запісамі галасоў Уладзімера Караткевіча, Ларысы Геніюш, Рыгора Барадуліна 1968 году.

1 красавіка ў межах супольнага праекту паэта Сяргея Панізніка і Блога Глеба Лабадзенкі пры падтрымцы кампаніі “Будзьма!” пабачыў свет дыск “Галасы Уладзімера Караткевіча, Ларысы Геніюш, Рыгора Барадуліна. 1968 год”.

На дыску змешчаныя ўнікальныя архіўныя запісы: 5 вершаў і 3 песні Караткевіча (ў аўтарскім выкананні), 7 вершаў Ларысы Геніюш (у аўтарскім выкананні), 7 вершаў Рыгора Барадуліна + БОНУС: 8-хвілінны расповяд Сяргея Панізніка пра тое, як запісваліся гэтыя галасы.

Гэты дыск павінен мець кожны беларус!..

1-treki1

Замовіць дыск можна на labadzenka@gmail.com

Дастаўка па Беларусі — бясплатная.

***

Пры падтрымцы кампаніі “Будзьма!”