• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
27.04.2018 | Гісторыя

Галасы стагоддзя: Антон Фурс, адзін з заснавальнікаў Саюза беларускіх патрыётаў (Відэа)

Прысяга ў 1946-м пад бел-чырвона-белым сьцягам і «Пагоняй» — 30 красавіка сьвяткуе дзень нараджэньня Антон Фурс — адзін з заснавальнікаў Саюза беларускіх патрыётаў

Кароткі зьмест: Першыя «саветы» — Прысяга — Арышт. Суд — Этап. Лягер —  Вызваленьне

Антон Фурс нарадзіўся ў 1927 годзе ў мястэчку Язна Дзісненскага павета (цяпер Мёрскі раён). Вучыўся ў школе ў Язьне і прагімназіі ў Глыбокім, пасьля акупацыі паступіў у Глыбоцкую педагагічную вучэльню.

У 1945 годзе ў Глыбокім студэнты педвучэльні Васіль Мядзелец, Антон Фурс і Алесь Юршэвіч прыйшлі да рашэньня стварыць патаемную арганізацыю Саюз беларускіх патрыётаў на ўзор віленскіх філаматаў і філарэтаў.

Сябры СБП прысягалі пад бел-чырвона-белым сцьягам і «Пагоняй» быць вернымі ідэалам свабоды і незалежнасьці Беларусі. Празь некаторы час глыбоцкая суполка СБП аб’ядналася з суполкай «За Беларусь!», якая адначасова і незалежна паўстала ў Пастаўскай педагагічнай вучэльні.

Савецкія сьпецслужбы даведаліся пра існаваньне арганізацыі і накіравалі ў яе правакатара, які спрабаваў сьхіліць юнакоў да збройнага паўстаньня. Хоць правакацыя не атрымалася, але ўсе сябры СБП былі арыштаваныя і асуджаныя за «антысавецкую дзейнасьць».

Антон Фурс атрымаў пятнаццаць гадоў лягераў. Адбываў пакараньне на лесапавале ў Свярдлоўскай вобласьці і на будаўнічых працах у Казахстане. Правёў у зняволеньні дзевяць гадоў.

Даведка пра арышт і вызваленьне

Даведка пра арышт і вызваленьне

Пасьля вызваленьня ажаніўся з Алесяй Умпіровіч, былой удзельніцай СБП, якая правяла ў лягерах Мардовіі дзесяць гадоў. Не знайшоўшы месца на Радзіме, сям’я Фурсаў выехала ў Казахстан, дзе яны пражылі дваццаць пяць гадоў. Там у іх нарадзіліся дзеці Юрась і Людміла. Толькі ў 1982 годзе Фурсы вярнуліся ў Беларусь, набылі дом у Паставах.

—

«Галасы стагоддзя» — гэта сьведчаньні людзей, якія жылі ў час нялюдзкіх рэжымаў — фашызму і сталінізму. Галоўная іх віна — яны любілі Беларусь і Свабоду.

Сэрыя (цыкаль) відэаінтэрвію «Галасы стагоддзя» — гэта простыя аповеды складаных і трагічных лёсаў удзельнікаў і сьведкаў тых падзеяў. Маленькія фрагмэнты лёсаў вялікіх людзей Беларусі ствараюць мазаіку Краіны, якую Савецкі рэжым хацеў зьнішчыць. Яны перажылі тыя жахлівыя рэжымы і ціха сыходзяць ад нас у лепшы сьвет, але іх галасы будуць гучаць, пакуль жыве Беларусь!

Канал “halasy” «Галасы стагоддзя»

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Праект Women in Tech, які навучае жанчын і дзяўчат ІТ-прафесіям, адзначае паўгода працы. Распавядаем пра першыя вынікі

Крыху больш за паўгода працуе праект Women in Tech, разлічаны на навучанне IT-прафесіям жанчын, асабліва тых, якія праз...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Не менш за 132 дзеячы культуры ў няволі — Беларускі ПЭН

Беларускі ПЭН апублікаваў хроніку парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры за другую палову траўня 2023 года,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Выдавецтва Gutenberg шукае падтрымку для выпуску настольнай гульні «Шляхта»

Хто не марыў ненадоўга апынуцца ў Вялікім Княстве часоў Рэнесансу? Балі, паэзія, палацавыя інтрыгі... Еўрапейскае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як размаўляць з тымі, хто думае інакш

Не толькі ў раманах сем’і распадаюцца «праз палітыку», а сяброў робяць ворагамі адрозныя жыццёвыя прынцыпы. Можа...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Праект Women in Tech, які навучае жанчын і дзяўчат ІТ-прафесіям, адзначае паўгода працы. Распавядаем пра першыя вынікі
    Грамадства
    Не менш за 132 дзеячы культуры ў няволі — Беларускі ПЭН
    Грамадства
    Выдавецтва Gutenberg шукае падтрымку для выпуску настольнай гульні «Шляхта»
    Грамадства
    Як размаўляць з тымі, хто думае інакш
    Літаратура
    Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры
    Грамадства
    Пара перастаць называць польскім, літоўскім, рускім тое, што належыць беларусам
    Гісторыя Асоба
    Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага
    Літаратура
    Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня
    Вандруем разам
    Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя
    Літаратура
    «Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў
    Музыка Музыка
    Гурт «Петля Пристрастия» выступіў з канцэртам у Берліне. Паглядзіце, як драйвова там было
    Грамадства Музыка
    Ёсць, што паслухаць. Падборка травеньскіх беларускіх трэкаў на любы густ і гаманец
    Грамадства Кіно
    Кінафестываль «Паўночнае ззянне» адкрывае Open Call для беларускіх фільммэйкераў
    Грамадства Кіно
    У анлайн-кінатэатры VODBLISK папаўненне — фільм «II» Улады Сяньковай ужо даступны для прагляду

Афіша

  • 04.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Фестываль «Культура ў выгнанні» ў Кракаве

  • 04.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 04.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 04.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 04.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 04.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 04.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 04.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип