Гамяльчук узняўся на Кіліманджара

18.01.2014 У краіне

Вядомы гомельскі вандроўнік ды фатограф Юры Бірукоў другі раз у сваім жыцці ўзняўся на самую высокую кропку Афрыкі – гару Кіліманджара.

“Я зноў, ужо другі раз падняўся на дах Афрыкі, на вяршыню Кіліманджара. Спачатку тры дні ўздыму да падножжа кратэра, потым старт а 12-й гадзіне ночы, шасцігадзінны ўздым пад зоркамі і сустрэча ўсходу на вяршыні. Ногі падкошваліся ад стомы і вышыннага недасыпу, было жудасна холадна – рукі і вада ў бутэльцы змерзлі, а вецер прабіраў да касцей … Але мы дайшлі, таму што калі побач добрая каманда, добрыя людзі, тады ўсё лёгка …” – напісаў Юры на сваёй старонцы ў кантакце.

kilimandzara 1

Тэгі: , ,