Ганцаўшчына – край паэтаў

15.01.2014 У краіне
У наш прагматычны час людзі ўсё ж цягнуцца да паэзіі. Гэтую выснову ў чарговы раз засведчыла сустрэча ганцавіцкіх паэтаў са школьнікамі і настаўнікамі Будчанскай СШ “Ганцаўшчына – край паэтаў”. Яе арганізавалі і правялі ў мінулую пятніцу, 22 лістапада, работнікі Будчанскай бібліятэкі, мясцовых СДК і сярэдняй школы.

У вёску шматлікіх буслянак асабіста я ехала з хваляваннем. Аляксей Пятровіч Галаскок па-ваеннаму ўпэўнена кіраваў аўтамабілем, але, як мне падалося, хваляваўся не менш. Такія пачуцці апаноўваюць кожны раз, калі ў госці запрашаюць у якасці пісьменнікаў, бо гэта накладвае асаблівую адказнасць за кожнае сказанае слова.

У школе нас сустрэлі ветліва. Вялікае фае на час сустрэчы пераўтварылася ў актавую залу, па якой плылі асенні водар хрызантэм і нягучныя гукі мелодый. Хутка сюды пачалі збірацца школьнікі ўстановget_img (1)ы (усяго тут навучаецца 58 хлопчыкаў і дзяўчынак) і настаўнікі.

Гаворку аб беларускай мове, аб паэзіі распачалі вядучыя – загадчыца Будчанскага сельскага клуба Любоў Гузоўская і бібліятэкар Галіна Дайлід. Іх кароткія аповеды пра Міхася РудкоўскагаІвана ЛагвіновічаІвана КірэйчыкаУладзіміра Марука, а таксама праАлеся КаскоВіктара Гардзея і свайго земляка Юрыя Савенюсуправаджаліся паказам на экране кадраў з жыцця паэтаў. Дапаўнялі і ўпрыгожвалі гэтыя паведамленні вершамі ганцавіцкіх паэтаў школьнікі – Насця СавеняАліна СавеняВераніка ШвайкоКацярына ГушчэняАлёна Волчак і Анатоль Волчак. Хораша гучаў голас дзевяцікласніцы Таццяны Савені, якая спявала:

“Беларусь мая блакітнавокая,
Бацькаўшчына родная мая…”

Галоўная ж частка мерапрыемства была адведзена для выступлення майго і Аляксея Пятровіча – “жывых” паэтаў, якія прыехалі спецыяльна на сустрэчу. Мы працягнулі размову аб неабходнасці вывучаць сваю мову і гісторыю, аб прыгажосці роднай зямлі, аб тым, як пішуцца вершы. Мы чыталі свае вершы, і паэтычныя радкі, адчувалася па рэакцыі, даходзілі да сэрцаў нашых слухачоў. Таму было асабліва прыемна, што ў наш прагматычны час захоўваецца цяга да паэзіі, да прыгажосці.

“Чытаць свае вершы – гэта як адчыніць дзверцы душы і ўпусціць у яе ўсіх, хто жадае”, – сказала настаўніца школы Соф’я Зялёнка. І ў гэты дзень яна таксама “ўпусціла” ў сваю душу прысутных, калі прачытала некалькі сваіх вершаў. Настаўніца беларускай мовыВалянціна Савеня парадавалася за свой родны куточак на зямлі, сваю Ганцаўшчыну, багатую паэтычнымі талентамі. Завуч школыАлена Савеня падзякавала арганізатарам і прысутным за цудоўна падрыхтаваную праграму і з карысцю праведзены час. Дырэктар цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы раёна Ала Хваль заўважыла, што мерапрыемства праходзіла ў рамках месячніка папулярызацыі беларускай паэзіі “Маіх радкоў няма без Беларусі”.

Святлана ЛОКТЫШ, Ганцавіцкі Час 

Тэгі: ,