• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
03.03.2022 | Гісторыя

Першая жанчына-геолаг у Беларусі, Расіі, Літве, Польшчы. Лёс Ганны Місуны

«Народная воля» працягвае публікаваць фрагменты з кнігі «250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур». Гэтым разам аповед пойдзе пра першую жанчыну-геолага у Беларусі, Расіі, Літве і Польшчы — Ганну Місуну.


Ганна Баляславаўна Місуна (12 лістапада 1868 г. — 2 май 1922 г.)

Нарадзілася ў беднай сялянскай сям’і ў в.Быкаўшчына (цяпер Чашніцкі раён Віцебскай вобласці). У 1887 годзе ў г.Рызе скончыла прыватную польскую гімназію. Там жа працавала тры гады настаўніцай. Затым вярнулася на радзіму, дзе як натура творчая займалася самаадукацыяй, галоўным чынам у галіне батанікі і энтамалогіі. Але жаданне прадоўжыць адукацыю прывяло яе ў Маскву, дзе яна ў 1896 годзе скончыла «Калектыўныя ўрокі» (часовая назва маскоўскіх вышэйшых жаночых курсаў). Падчас вучобы ў Маскве слухала лекцыі такіх знакамітых вучоных, як А.П.Паўлаў, У.І.Вярнадскі, У.Д.Сакалоў, М.А.Мензбір і іншых, захапілася геалогіяй і выбрала свой шлях у далейшым жыцці — геалогію ледавіковага перыяду. Масква стала яе другой радзімай.

000.jpg

Тонкая назіральнасць, прыродны розум, смелае мысленне зрабілі гэты шлях арыгінальным і незалежным. Чатыры гады (1898–1901) Г.Місуна даследавала рэльеф у басейне Заходняй Дзвіны і Нёмана. Адна, раз’язджаючы на возе, з дапамогай выпадковых рабочых і часта на асабістыя зберажэнні або на нязначныя субсідыі Маскоўскага таварыства выпрабавальнікаў прыроды, членам якога яна была з 1898 года, і Расійскага мінералагічнага таварыства яна змагла выканаць працу вялікага значэння: упершыню дала навуковае тлумачэнне ледавіковаму рэльефу Беларусі, першай у Расіі прапанавала методыку вывучэння канцавых марэн і краявых ледавіковых утварэнняў у цэлым, выявіла сярод чацвярцічных утварэнняў сляды некалькіх зледзяненняў. Вывучала геалогію цэнтральнай і заходняй Беларусі, лёсавыя адклады Навагрудскага ўзвышша, праводзіла геалагічныя і гідрагеалагічныя пошукі ў Расіі. З 17 вядомых прац пытанням геалагічнай будовы Беларусі і прылягаючых тэрыторый Літвы і Польшчы прысвечаны дзевяць; астатнія тычацца геалогіі або палеанталогіі Крыма, Падмаскоўя і Калінінскай вобласці.

З 1919 года Г.Місуна працавала прыват-дацэнтам геалагічнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта. Яна стаяла ля вытокаў жаночай геалагічнай адукацыі ў Расіі. Разам з У.Д.Сакаловым стварыла школу жанчын-геолагаў. Сярод яе вучаніц — В.А.Варсаноф’ева, Д.М.Раўзер-Чарнавусава, Т.А.Дабралюбава і іншыя.

Г.Місуна актыўна ўдзельнічала ў рабоце многіх навуковых таварыстваў, выступала з дакладамі, уплывала на развіццё даследаванняў ледавіковай фармацыі як на тэрыторыі Беларусі, так і на сумежных тэрыторыях.

Жыццё Г.Місуны з’яўляецца ўзорам служэння навуцы, а дзейнасць яе як геолага-чацвярцічніка стала тым падмуркам, на якім вядзецца праца вучоных розных краін у галіне гляцыямарфалогіі, палеагеаграфіі і стратыграфіі адкладаў ледавіковай фармацыі.

Вялікая навуковая праца і педагагічная дзейнасць, цяжар Першай сусветнай вайны, а затым і грамадзянскай падарвалі яе здароўе, і яна памерла ва ўзросце 53 гадоў. Пахавана на Новадзявочых могілках у Маскве.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Замежжа Літаратура

Кнігі выдавецтва «Папуры» прадаюцца з дастаўкай па ўсім свеце

Увесь асартымент кніг выдавецтва «Папуры» на беларускай мове, які прадаецца ў Польшчы, цяпер можна атрымаць...

valiancina_shauchenka
Афіша

«Руская дыяспара гатова сустрэць украінцаў з караваем». У Гродне пройдзе Фестываль нацыянальных культур

Падворкі на ХІІІ Фестывалі нацыянальных культур будуць працаваць 4 чэрвеня. Пляцоўка рускіх знаходзіцца насупраць...

valiancina_shauchenka
Гісторыя Літаратура

Жыў ідэяй нацыянальнага адраджэння. Гістарычны лёс Максіма Гарэцкага

«Народная Воля» працягвае публікаваць фрагменты з кнігі «250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур». Гэтым разам аповед...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Пра што сведчаць гістарычныя графіці ў самым старажытным захаваным храме Беларусі

Надпісы кшталту «тут быў...» на сценах з’яўляліся яшчэ ў Сярэднявеччы. Іх выдрапвалі нажом, іголкай ці пісалам...

Апошнія навіны

    Грамадства Замежжа Літаратура
    Кнігі выдавецтва «Папуры» прадаюцца з дастаўкай па ўсім свеце
    Афіша
    «Руская дыяспара гатова сустрэць украінцаў з караваем». У Гродне пройдзе Фестываль нацыянальных культур
    Гісторыя Літаратура
    Жыў ідэяй нацыянальнага адраджэння. Гістарычны лёс Максіма Гарэцкага
    Культура Грамадства
    Пра што сведчаць гістарычныя графіці ў самым старажытным захаваным храме Беларусі
    Грамадства
    «Я працую са святымі». Як беларус дапамагаў карміць УСУ і тэрабарону
    Грамадскі сектар
    «Беларуская школа лідараў» у Польшчы. Заяўкі да 31 траўня
    Грамадства Літаратура
    Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Pradmova» бярэ тайм-аут
    Грамадства
    Уладзімір Някляеў: «Ягоным сэрцам была Беларусь»
    Грамадства
    Выдавец Андрэй Янушкевіч не выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту
    Грамадства
    Як выпрацаваць звычку на кожны дзень?
    Вандруем разам
    Вандруем разам з «Будзьма!» па Браслаўскім раёне. Частка другая
    Грамадства Літаратура
    Уладзімір Жылка: «Душа мая тужлівая — Лілея між балот». Трагічны лёс рамантыка нерамантычнай эпохі
    Краіна
    Бацькі Маргарыты Ляўчук на волі
    Грамадскі сектар
    Да 15 гадоў. У чэрвені пройдуць ПЯЦЬ крымінальных працэсаў над журналістамі
    Грамадства Адукацыя
    Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі

Афіша

  • 28.05 — 27.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лідар J:Морс Уладзімір Пугач з канцэртам у Гданьску

  • 28.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 28.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 28.05 — 30.05Віртуальная выстава «КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці»
  • 28.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 28.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»
  • 28.05 — 29.05Выстава «Жывая вада» ў Гомелі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Мінінфарм Беларусі скардзіцца, што тэлеканал АНТ амаль ніхто не глядзіць
    • Артыстка Кацярына Ваданосава распавяла, што ў яе выявілі рак
    • «Нам варта быць самадастатковымі і шукаць сябе ў сабе». Вера Дзядок пра Нацыянальны мастацкі музей, постакаланіязм і маніпуляванне ідэнтычнасцю
    • Галіна Казіміроўская: «Менавіта тут і цяпер мы адказваем за тое, як будзе існаваць ці не існаваць беларуская культура ў будучыні»
    • Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM