Падведзены вынікі Нацыянальнага фестывалю архітэктуры, дзе ў намінацыі «Лепшая пабудова» перамог інжынерна-тэхнічны цэнтр «Алютэх» каля Мінскага раёна Шабаны. Галоўны прыз у намінацыі «Лепшая пабудова» атрымаў Міжнародны кансорцыум-нямецкае бюро ARCHITEKTEN WANNENMACHER & Möller GMBH і беларуская кампанія VIASET. Іх будынак у Шабанах вылучаецца лаканічным дызайнам і архітэктурай з элементамі савецкага канструктывізму. Цэнтр «Алютэх» належыць кампаніі, якая вырабляе вароты, ралетныя сістэмы, шлагбаўмы і перагрузачную тэхніку, піша reform.news.
Цэнтр «Алютэх». Фота: Alutech-group.com
На конкурсе таксама вызначылі лепшы праект. Перамог калектыў «Палессежылбуд» з Гродна. Архітэктары прапанавалі рэканструяваць старыя царскія казармы, ператварыўшы іх у жылы квартал «Аляксандраўскі» з сучаснымі дамамі.

Цэнтр «Алютэх». Фота: Alutech-group.com
Нагадаем, што для ўзвядзення жылога квартала будынкі ХІХ стагоддзя былы знесены, а іх знешні выгляд зменены, з-за гэтай прычыны нават была створана петыцыя.

Праект жылога комплекса «Аляксандраўскі» на месцы царскіх казармаў
У катэгорыі «Лепшая публікацыя» адзначылі кнігу Мікалая Уласюка «Горад-сад. Стратэгія і тактыка прасторавага развіцця горада Брэста». У ёй аўтар аналізуе, як можна развіваць Брэст і яго прыгарады па прынцыпах гарманічнага гарадскога планавання.
За лепшы архітэктурны відэафільм узнагароджаны аўтары дакументальнага фільма «Леанід Левін. Архітэктар памяці».
Падчас фестывалю традыцыйна прайшло біенале маладых архітэктараў «Леанарда-2025».
Беларускі саюз архітэктараў праводзіць Нацыянальны фестываль архітэктуры з 1999 года.