• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
15.10.2018 | Адукацыя

Ганна Севярынец прадставіла сваю мэтодыку навучаньня расейскай літаратуры з апорай на беларушчыну

Ганна Севярынец

У Менску 13–14 кастрычніка прайшла Другая (не)канфэрэнцыя настаўнікаў EdCamp Belarus 2018, дзе найлепшыя беларускія пэдагогі прэзэнтавалі свае мэтодыкі – паведамляе Свабода.

Ганна Севярынец выкладае ў Смалявіцкай гімназіі расейскую мову, але тэма яе майстар-клясы — «Беларускае — перадусім. Беларусізацыя адукацыі як падмурак кардынальных зьменаў у сыстэме адукацыі».

1. Быць гаспадаром на сваёй зямлі

Першае пытаньне, якое Ганна Канстанцінаўна задае сваім вучням — што дае ім магчымасьць адчуваць сябе гаспадаром на сваёй зямлі?

«Я сваім дзецям гэтую фразу паўтараю пастаянна. Але ў людзей няма адчуваньня гаспадара на сваёй зямлі не па сваёй віне — 300 год гэта пачуцьцё ў нас выскрабалі, сьвядома выразалі, зьнішчалі. І першы твор, які мы вывучаем у 5-й клясе — казка „Царэўна-жабка“. Іван-царэвіч па жыцьці плыў па цячэньні, Васіліса за яго ўсё вырашала. І тут яму даводзіцца самастойна прымаць рашэньне! Ён кідае скуру жабкі ў агонь — і робіць памылку», — распавядае Ганна Севярынец.

Што адбываецца з чалавекам, калі ён сам прымае рашэньне? Дзеці пытаюцца, што гэта значыць. І другое пытаньне — навошта? Бо калі ты гаспадар — гэта цяжка, — працягвае Ганна.

«Дзеці, пакуль іх не пераламалі дарослыя, хацелі б гаспадарыць. Яны прагнуць самі складаць правілы. І ёсьць толькі адзін шлях, які выпрабавала шмат дзяржаў — толькі праз нацыянальную культуру. І праз мову.

А ў нашых дзяцей ёсьць унікальная магчымасьць. Беларуская культура полілінгвістычная — у нас было 4 мовы: беларуская, расейская, польская і ідыш. І творцы мелі магчымасьць рабіць гэта на любой з чатырох моваў. Гэта ўнікальная зямля — дзе кожны мае магчымасьць быць самім сабой», — перакананая настаўніца.

Падчас другой (не)канфэрэнцыі настаўнікаў EdCamp Belarus 2018
Падчас другой (не)канфэрэнцыі настаўнікаў EdCamp Belarus 2018

​

2. Расейскія клясыкі — праз прызму беларушчыны

На думку Севярынец, бессэнсоўна навязваць дзецям банальныя рэчы кшталту «беларуская мова — матчына мова» (бо для некаторых гэта ўжо няпраўда). Таму на сваіх уроках расейскай літаратуры настаўніца шукае «беларускі аспэкт».

Часьцяком настаўнікі прыводзяць аналёгію, што лёс Максіма Багдановіча, які адышоў у 27 гадоў, нагадвае лёс Лермантава. Ганна Севярынец на сваіх уроках адзначае, што лёс Максіма Багдановіча нагадвае лёс Лермантава, хоць гэта і храналягічна няправільна.

Калі настаўніца расказвае дзецям пра Пушкіна, яна заўсёды чытае «Клеветникам России» — верш, за які зь ім пасварыўся Адам Міцкевіч (яны былі блізкія сябры, Пушкін нават ставіў Міцкевіча вышэй за сябе).

«Менавіта праз гэты верш Пушкін пасварыўся зь Міцкевічам, бо Пушкін ухваліў імпэрскі дух Расеі, выступіў як махровы рэакцыянэр.

Калі мы праходзім Някрасава, я не расказваю, як Някрасаў, насуперак ягоным вершам, перажываў за лёс рускага народу, бо ён быў заможным памешчыкам, меў шмат зямлі. Але, каб выдаваць свой часопіс „Современник“, ён напісаў „Оду“ Мураўёву-вешальніку, які задушыў паўстаньне Каліноўскага. Паэт напісаў такую оду, што назаўтра студэнты рвалі ягоныя партрэты і высылалі абрыўкі на ягоны адрас. Някрасаў не чакаў такога грамадзкага асуджэньня.

Мы робім акцэнт не на той грамадзкой пазыцыі, якую займаў Някрасаў адносна расейскага самаўладзьдзя, а на той пазыцыі, якая тычтылася нас. Мы гутарым пра тое, што рускі чалавек будаваў такую сыстэму „пад сябе“ — і што здараецца, калі ты не гаспадар на сваёй зямлі.

Калі мы чытаем „Недоросля“ Фанвізіна, то праз прызму імпэратрыцы Кацярыны, якая акупавала Рэч Паспалітую», — прыводзіць яскравыя прыклады Ганна Севярынец.

Што да іншых прадметаў, настаўніца лічыць, што таксама ёсьць вельмі шмат нагодаў гаварыць пра Беларусь. Яна прыводзіць прыклад зь «Інбелкультам», які за лічаныя гады зрабіў усе падручнікі па-беларуску: людзі, якія ня мелі вышэйшай адукацыі, бо Віленскі ўнівэрсытэт быў закрыты, а ў Беларусі законам было забаронена мець вышэйшую адукацыю, «самавукам, самаходам, самапехам» за 5 год паднялі беларускую адукацыю.

Падчас другой (не)канфэрэнцыі настаўнікаў EdCamp Belarus 2018
Падчас другой (не)канфэрэнцыі настаўнікаў EdCamp Belarus 2018

3. Вандроўкі па Беларусі: ня толькі раскручаны Нясьвіж, але і малавядомыя Манькавічы зь Цімкавічамі

Ганна арганізуе вандроўкі толькі беларускія, і туды езьдзяць толькі тыя дзеці, якія жадаюць — ніякіх дадатковых адзнак, бонусаў за актыўнасьць не бывае. Стараюцца мінімізаваць выдаткі — плацяць толькі за аўтобус і за экскурсіі на месцы. Самая ўдалая: Вязынка — Ракуцёшчына — Залесьсе.

«Вязынка — бо гэта, акрамя Янкі Купалы, вясковы побыт. Ракуцёўшчына — гэта шляхецкі побыт. А Залесьсе — гэта магнатэрыя. Адначасова глядзім гістарычную пэрспэктыву — што было і што зрушылася. Музэй у Вязынцы інтэрактыўны, абсталяваны па апошнім слове тэхнікі. Гэта маршрут па віленскім шляху — пра Вільню асобная тэма. Бо Вільня — наш горад», — кажа Ганна.

Іншыя цікавыя варыянты вандровак: Цімкавічы (з музэем Кузьмы Чорнага) — Нясьвіж. Таксама Мядзел — Манькавічы — сядзіба Друцкіх-Любецкіх. Падчас вандровак — наведваньне музэяў.

P.S. «Я паказваю дзецям на ўласным прыкладзе, што ў побыце размаўляю па-беларуску»

Таксама Ганна, маючы асабістыя кантакты, лёгка арганізуе сустрэчы з самымі рознымі беларускімі літаратарамі — ад клясыкаў да «трэндавых».

«Мае дзеці ведаюць, што на ўроку я лёгка пераходжу на беларускую мову, калі гэта дарэчы. Я даю дзецям прыклад, што ў побыце размаўляю па-беларуску, па тэлефоне адказваю па-беларуску. З настаўнікамі таксама размаўляю па-беларуску. Таму самае галоўнае — асабісты прыклад», — робіць выснову выкладчыца расейскай мовы Ганна Севярынец.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Праект Women in Tech, які навучае жанчын і дзяўчат ІТ-прафесіям, адзначае паўгода працы. Распавядаем пра першыя вынікі

Крыху больш за паўгода працуе праект Women in Tech, разлічаны на навучанне IT-прафесіям жанчын, асабліва тых, якія праз...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Не менш за 132 дзеячы культуры ў няволі — Беларускі ПЭН

Беларускі ПЭН апублікаваў хроніку парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры за другую палову траўня 2023 года,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Выдавецтва Gutenberg шукае падтрымку для выпуску настольнай гульні «Шляхта»

Хто не марыў ненадоўга апынуцца ў Вялікім Княстве часоў Рэнесансу? Балі, паэзія, палацавыя інтрыгі... Еўрапейскае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як размаўляць з тымі, хто думае інакш

Не толькі ў раманах сем’і распадаюцца «праз палітыку», а сяброў робяць ворагамі адрозныя жыццёвыя прынцыпы. Можа...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Праект Women in Tech, які навучае жанчын і дзяўчат ІТ-прафесіям, адзначае паўгода працы. Распавядаем пра першыя вынікі
    Грамадства
    Не менш за 132 дзеячы культуры ў няволі — Беларускі ПЭН
    Грамадства
    Выдавецтва Gutenberg шукае падтрымку для выпуску настольнай гульні «Шляхта»
    Грамадства
    Як размаўляць з тымі, хто думае інакш
    Літаратура
    Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры
    Грамадства
    Пара перастаць называць польскім, літоўскім, рускім тое, што належыць беларусам
    Гісторыя Асоба
    Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага
    Літаратура
    Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня
    Вандруем разам
    Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя
    Літаратура
    «Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў
    Музыка Музыка
    Гурт «Петля Пристрастия» выступіў з канцэртам у Берліне. Паглядзіце, як драйвова там было
    Грамадства Музыка
    Ёсць, што паслухаць. Падборка травеньскіх беларускіх трэкаў на любы густ і гаманец
    Грамадства Кіно
    Кінафестываль «Паўночнае ззянне» адкрывае Open Call для беларускіх фільммэйкераў
    Грамадства Кіно
    У анлайн-кінатэатры VODBLISK папаўненне — фільм «II» Улады Сяньковай ужо даступны для прагляду

Афіша

  • 04.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Фестываль «Культура ў выгнанні» ў Кракаве

  • 04.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 04.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 04.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 04.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 04.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 04.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 04.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип