• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша
25.04.2013 | Літаратура

Ганна Янкута: Каралі і капуста Багуміла Грабала

Normal 0 false false false RU X-NONE X-NONE MicrosoftInternetExplorer4 < !-->

< !--> < !-->

Сярод прэзентаваных нядаўна перакладных кніг раман чэшскага пісьменніка Багуміла Грабала «Я абслугоўваў ангельскага караля» (Логвінаў, 2013) у перакладзе Марыі Мартысевіч рэкламы патрабуе найменш. Не толькі таму, што гэта далёка не першы пераклад Грабала на беларускую мову (варта згадаць асобнае выданне «Танцавальных гадзінаў для старэйшых і спрактыкаваных» у перакладзе Яна Максімюка, а таксама часопісныя публікацыі), але яшчэ і таму, што многія чытачы гатовыя чытаць Грабала ўвогуле без аніякіх перакладаў. Часам мне здаецца, што таемная секта прыхільнікаў Грабала ўлучае не нашмат менш адэптаў, чым, скажам, секта аматараў Толкіна ці Гары Потэра, і хаця ўражанне гэтае, несумненна, памылковае, падставы для яго ўсё ж ёсць: каго ні спытай, усе Багуміла Грабала любяць. Асабліва гэта датычыць яго рамана «Я абслугоўваў ангельскага караля».

Рыхтуючыся да напісання гэтага тэксту, я перагледзела некаторыя матэрыялы пра творчасць Грабала ўвогуле і яго раман «Я абслугоўваў ангельскага караля» ў прыватнасці. На сённяшні дзень такіх матэрыялаў напісана нямала, прычым нават па-беларуску. Пра раман гэты ўвогуле можна напісаць шмат чаго цікавага — пра яго сюррэалістычнасць, пра аўтаматычнае пісьмо, пра «шынкоўскія гісторыі», такія сабе чэшскія гавэнды, што расказваюцца за куфлем піва, пра традыцыю «швейкавання» (паводле назвы рамана Яраслава Гашка «Прыгоды бравага салдата Швейка» — спосаб выжыць у свеце абсурду, выкарыстоўваючы яго ж метады) і іронію, якая ў такіх выпадках непазбежная, прычым калі мы гаворым пра раман «Я абслугоўваў ангельскага караля», гэтая іронія выпірае паўсюль — і ў стаўленні аўтара да свайго героя, і ў стаўленні яго да ўсяго твора, і ў стаўленні да самога сябе. Каб не пераходзіць да непасрэднага цытавання таго, што на гэтую тэму сказана да мяне, радасна адсылаю чытачоў да кнігі Ірыны Шаблоўскай «Сусветная літаратура ў беларускай прасторы» і ў прыватнасці да артыкула «Сюррэалістычны раман Багуміла Грабала» і са свайго боку бяруся хіба што падзяліцца ўражаннямі ад прачытання беларускага перакладу.

Сюжэт у рамане «Я абслугоўваў ангельскага караля» мае другаснае значэнне — гэта гісторыя кельнэра, які пераходзіць з аднаго гатэля ў іншы, назіраючы за жыццём пад сваім вельмі спецыфічным кельнэрскім вуглом, а ў свеце тым часам адбываюцца не самыя дробныя падзеі ХХ стагоддзя — ну, напрыклад, Другая сусветная вайна. І гэта, мабыць, адна з самых дзіўных кніг пра Другую сусветную вайну, якую мне даводзілася чытаць. Зрэшты, кніга зусім не пра вайну, не пра каханне і не пра ангельскага караля, якога, дарэчы, галоўны герой зусім не абслугоўваў. Аўтар паспрабаваў неяк вытлумачыцца ў кароткім — на старонку — пасляслоўі, але патрэбы ў гэтым ніякай няма: чытачам зусім не абавязкова ведаць нешта пра «мастацкі ўспамін» Сальвадора Далі ці Фройдаў «ушчэмлены афект, што рэалізуецца ў маўленні», каб з прыемнасцю прачытаць кнігу. Забудзем пра Далі і Фройда — бо перад намі нешта спецыфічна чэшскае: чэшскі стыль, чэшскі гумар, чэшскае вар’яцтва.

Раман «Я абслугоўваў ангельскага караля» я чытала толькі ў перакладзе Марыі Мартысевіч і з арыгіналам не параўноўвала, а таму не магу сказаць, ці адпавядае ён у стылістычным плане твору Грабала. А стыль — гэта ўвогуле тое, з чаго гаворка пра гэты раман мусіць пачынацца. Няспешны аповед, у якім герой пераскоквае з тэмы на тэму, увесь час адхіляецца ад асноўнай лініі, каб выказаць сваё меркаванне ці пракаментаваць нейкую падзею, гэтая прастамоўная балбатня («Ну то слухайце, што я вам цяперака раскажу»), дзе ўжо не важна, пра што ідзе гаворка, а важна тое, як яно гаворыцца, менавіта прамаўляецца героем — уяўным суразмоўцам чытача. Думаю, менавіта за гэта шматлікія чытачы Грабала і любяць. Аповед у рамане — адначасова і галоўны сродак стварэння вобразу героя-апавядальніка, і асноўны сродак выразнасці, увесь твор пабудаваны вакол таго, як гэты «маленькі чалавек», гэты вечны кельнэр Дзітэ, які ніяк не можа ператварыцца ў гатэльера, расказвае пра сваё жыццё ці, як потым выяўляецца, не расказвае, а піша, але гэтае пісанне — не больш чым фікцыя. Канец рамана, дзе мы і даведваемся, як герой вырашыў узяцца за пяро, увогуле рыхтуе некалькі сюрпрызаў, такіх нечаканых, што асобныя чытачы ў сваіх водгуках рашуча раяць на чацвертай частцы рамана з пяці спыніцца. Для мяне самым вялікім сюрпрызам аказалася менавіта тое, што ўся гэтая «гавэнда», гэтая мадэрнісцкая плынь калі не свядомасці, то нічым не зацугляных успамінаў (хаця ў ёй даволі хутка пачынаеш заўважаць нейкую сістэму і разумееш, што ёю кіруюць вельмі дакладныя законы) неверагодным постмадэрнісцкім чынам аказваецца зафіксаванай на паперы не толькі ў рэальным-свеце-мяне-як-чытача, але і ў мастацкім свеце кельнэра Дзітэ: аўтар палічыў магчымым зрабіць у канцы свайго апавядальніка яшчэ і пісьменнікам ці, хутчэй, летапісцам уласнага лёсу. Ты думаеш, што назіраеш за непасрэднай эвалюцыяй героя, а аказваецца, што ўсё гэта ім даўно асэнсавана, і да іроніі аўтара, які пакеплівае са свайго героя, дадаецца новы пласт — іронія героя, які пакеплівае з самога сябе. Герой аказваецца самаіранічным, а кніга, па старой добрай постмадэрнісцкай традыцыі (нагадаю, яна выйшла ў 1971 годзе), — самарэфлексіўнай: «Я нават чым далей, тым болей бачыў, што, парадкуючы гэтую дарогу, я парадкую жыццё, якое стала перада мной зноўку, нібы чужое, нібы ўсё маё жыццё да гэтага дня было раманам, кнігай, якую напісаў нехта іншы, аднак толькі я меў ключ да гэтай кнігі жыцця, адзіным сведкам майго жыцця быў я, хай сабе мая дарога на пачатку й наперадзе ўвесь час зарастала быльнягом».

Што да беларускага тэксту, то ён майму ўяўленню пра тое, чым ёсць Грабал, вельмі адпавядае. Цяжка гаварыць, не зазіраючы ў арыгінал, пра перакладчыцкія ўдачы ці няўдачы, але як бы там ні было, сама па сабе беларуская версія атрымалася вельмі прыемнай для чытання, на што працуюць як асобныя прастамоўныя выразы і ўдала падабраныя прымаўкі, так і агульная плынь тэксту, трошкі парушаны сінтаксіс і бясконцыя сказы, у якіх адна частка нанізваецца на другую.

У класічнай і сучаснай літаратуры безліч апавядальнікаў, якія па чарзе альбо перабіваючы адно аднаго расказваюць гісторыі — тут можна ўспомніць і апулееўскага «Залатога асла», і чосэраўскія «Кентэрберыйскія расказы», і казкі «Тысячы і адной ночы», і больш сучасныя ўзоры, напрыклад, раман кітайскай эмігранткі Эмі Тан «Клуб радасці і ўдачы», у якім чатыры кітаянкі і чатыры іх дачкі, што нарадзіліся і выраслі ў Амерыцы, расказваюць адна адной каларытныя гісторыі. І гісторыі ў такіх творах звычайна важнейшыя за іх расказванне. У Грабала ж усё іначай: самае важнае тое, што гісторыя пачалася і што яна доўжыцца, важны сам працэс прагаворвання словаў і складання іх у сказы. І далей ужо не мае значэння, пра што яна. Бо «найлепшы чалавек — той, як казаў пан прафесар эстэтыкі й французскай літаратуры, хто цікавей расказвае…»

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Адукацыя

Як будуць вучыць патрыятызму ў беларускіх школах? Мінадукацыі зацвердзіла праграму новага факультатыва

У Беларусі другі год вывучаюць «Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму». Гэта факультатыўныя заняткі для вучняў...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Як аддавалі Беласток

16 жніўня 1945 года ў Маскве была падпісана дамова паміж СССР і Польшчай аб канчатковым вызначэнні савецка-польскай мяжы....

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Традыцыя вырабу чоўна ў вёсцы Перароў атрымала статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці

Рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны адзінагаласна падтрымала прапанову,...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Колькі карон было ў Стэфана Баторыя і які іх лёс

Карона — абавязковы атрыбут любога караля. Але насамрэч карона ніколі не бывае адна, піша @hrodna1127. У знаёмага беларусам...

Апошнія навіны

    Адукацыя
    Як будуць вучыць патрыятызму ў беларускіх школах? Мінадукацыі зацвердзіла праграму новага факультатыва
    Грамадства Гісторыя
    Як аддавалі Беласток
    Культура Грамадства
    Традыцыя вырабу чоўна ў вёсцы Перароў атрымала статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Грамадства Гісторыя
    Колькі карон было ў Стэфана Баторыя і які іх лёс
    Культура Літаратура
    Акцёры як літаратурныя героі
    Грамадства Гісторыя
    Знайшлі яшчэ адну копію самай знакамітай гравюры Гродна. Але захавалася толькі палова
    Грамадства
    «Такія гісторыі здараюцца таму, што мы дазваляем моўнай дыскрымінацыі быць». Аліна Нагорная — пра тое, як у Беларусі затрымліваюць за мову
    Грамадства
    Нешта неверагоднае! Глядзіце: школьнікі пабудавалі плыт з 6 тыс. пластыкавых бутэлек – зараз на ім можна перавозіць 2 легкавыя машыны
    Грамадства Асоба
    Ганна Севярынец: Чалавек не можа і не мусіць мець усёдазволенасці, яму ў гэтым блага
    Грамадства
    Сайт газеты «Народная воля» заблакавалі паводле рашэння Мініфарма
    Літаратура
    Антыгона як сімвал беларускіх пратэстаў
    Культура Гісторыя
    Самы старажытны касцёл у Беларусі і рэшткі сядзібы ірландцаў. Падарожжа ва Уселюб
    Культура Музыка
    Фэст камернай музыкі «Даўніна і сучаснасць» у Нясвіжы
    Адукацыя
    У Беларусі стварылі «дарожную карту» па павышэнню якасці школьных падручнікаў
    Грамадства
    Чаму ў беларускім Facebook усё больш пастоў «пра прыроду» і ўсё менш доўгіх тэкстаў?

Афіша

  • 16.08

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Анлайн-прэзентацыя праекта «Магістраты Культуры»

  • 16.08 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 16.08 — 25.09Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу
  • 16.08 — 28.08Выстава Марка Шагала ў Мінску
  • 16.08 — 18.09Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі
  • 16.08 — 18.08Выстава «Odszkolnić!» у Беластоку
  • 16.08 — 19.09Выстава Сяргея Селіханава «Вяртанне» ў Віцебску
  • 16.08 — 04.09Выстава маляванак Яээпа Драздовіча ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Вядомы рэпетытар і педагог Яўген Лівянт тлумачыць, чаму правалілася кампанія па набору ў ВНУ
    • З’явілася магчымасць усталяваць беларускі інтэрфейс у Windows
    • З успамінамі пра забітых герояў: Вольны хор выступіў у Варшаве на гадавіну выбараў
    • Рабіся інакшым — альбо загінеш
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: топ-5 беларускіх трэкаў ад Алеся-Францішка Мышкевіча
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM