Гарадзенскі Дзень Святога Губерта

02.11.2011 Афіша

3-га лістапада гарадзенцы адзначаць неафіцыйны дзень горада – Дзень Святога Губерта.

Падчас святкавання пройдзе цэлы шэраг марапрыемстваў. Навукоўцаў чакае навуковыя канферэнцыія “Гарадзенскі палімсест”, якая адбудзецца 5-6 лістапада. Падобныя канферэнцыі сталі адказам навукоўцаў на так званую “экскаватарную рэканструкцыю” гістарычнага цэнтра горада і мелі сваёй мэтай прыцягнуць увагу гродзенцаў да праблем гісторыі Гродна і захавання ягонай багатай гісторыка-культурнай спадчыны. Гарадзенскія мастакі 3-га лістапада адкрыюць а 17-й гадзіне у галерэі “Крыга” выставу “Горад Святога Губерта”.

Будуць прадстаўленыя працы мастакоў, што маляваліся ў горадзе над Нёманам, ці былі прысвечаныя гэтаму гораду. А аматараў сярэднявечнай музыкі чакае бясплатны канцэрт “Старога Ольсы”. Аматараў паслухаць валынкі, ліры, гуслі, свірэлі, акарыны, сурмы – абсалютныя копіі інструментаў часоў Вялікага Княства Літоўскага чакаюць а 19-й гадзіне ва ўнутраным дворыку будынка па адрасе: Будзёнага 48а. Апроч гэтых мерапрыемстваў аматараў даўніны гарадзенскія рыцарскія клубы прапануюць паўдзельнічаць у турніры па стральбе з традыцыйнага лука, прысвечаным Святому Губерту.

Ён адбудзецца 5-га лістапада а 11-1 гадзіне, каля Палаца творчасці дзяцей і моладзі.