Гарадзенцы агучвалі “Шрэка”

Паспрабаваць сябе ў агучванні мультфільма “Шрэк” мелі магчымасць гарадзенцы, якія завіталі 27 красавіка на курсы “Мова Нанова Гародня”.

Госцем заняткаў быў малады, але ўжо вядомы беларускі кінарэжысёр Арцём Лобач

Удзельнікі заняткаў убачылі прэм’еру відэапраекта з удзелам Shuma, паразмаўлялі пра кіно.

Госцем наступных заняткаў курсаў беларускай мовы ў Гродне будзе вядомы беларускі паэт, кіраўнік беларускага ПЭН-Цэнтру Андрэй Хадановіч.

Андрэй Хадановіч ў Гродне, “Муры”

Заняткі з яго ўдзелам адбудуцца 4 траўня па адрасе вул. Будзёнага, 48а-63. Пачатак а 19-й гадзіне.

© Твой стыль

 

 

Тэгі: