Гарадзенцаў вучылі жартаваць на чарговай гарадзенскай сустрэчы-навучанні “Мова нанова”, якія адбываліся 5 траўня. На сустрэчы параўноўвалі досціпы і анекдоты, жарты і кпіны. Традыцыйныя сустрэчы ў Гародні збіраюць людзей розных пакаленняў: студэнтаў гарадзенскіх ВНУ, слухачоў Універсітэта Залатога веку. Пра сустрэчу распавядае Антон Янкоўскі– адзін з вядоўцаў гарадзенскіх курсаў:
– Жартавалі, гулялі. Увогуле, весела праводзілі час. Нон-стоп розных жартаў і вясёлага настрою. Жарты розныя: і сучасныя, і традыцыйныя. Яны пра тое, чым жылі і на аснове чаго жартавалі людзі. Гулялі таксама. Спрабавалі ў гульне знайсці асацыяцыі, з чым у кожнага асацыюецца наша краіна, Гародня, асабістае жыццё.
Вядоўцы курсаў запрасілі сваіх слухачоў да ўдзелу ў тэатральнай пастаноўцы, якая пройдзе наступным разам і будзе адбывацца па творах Рыгора Барадуліна.
Далучайцеся да нашых заняткаў! Суполка ў фэйсбуку: https://www.facebook.com/movananovaharodnia