Гарадзенская ДАІ выдала беларускамоўны каляндар на 2015 год з супрацоўніцамі-прыгажунямі

05.01.2015 Культура
ДАІ Гродна выдала насценны каляндар на 2015 год, на старонках якога можна пабачыць супрацоўніц інспекцыі ў форме, у нацыянальных строях і ў выглядзе чатырох пор году.

На старонкі календара патрапілі супрацоўніцы некалькіх падраздзяленняў ДАІ рэгіёна. Аўтар ідэі, фатограф і дызайнер – Сяргей Banifacyj Марозаў. Дапамагла яму стылістка Бажэна Машніна.