Гарадзенскія рок-музыкі заспявалі пра хакейны клуб “Нёман” (Відэа)

Рок-гурт “Точка Невозврата” сумесна з фан-рухам ХК “Нёман” працуюць над стварэннем першай у гісторыі гарадзенскага клуба рок-кампазіцыі.

Напярэдадні сур’ёзнага і адказнага турніра, ў якім гарадзенскі “Нёман” упершыню ў сваёй гісторыі будзе браць удзел, фанаты хакейнай каманды сумесна з рок-музыкамі хочуць зрабіць гораду і ўсім аматарам хакею перадсезонны падарунак.
Музыкі з гурта “Точка Невозврата” адзначаюць, што рок-музыка і такі актыўны від спорту як хакей, сумяшчальныя. Хлопцы, што працуюць над унікальным праектам, спадзяюцца, што іх праца спадабаецца не толькі ўсім аматарам хакею, але таксама шматлікім жыхарам горада.

Карэспандэнт “Твайго стылю” пабываў на адной з рэпетыцый гурта і зняў частку музычнага падарунка да будучага сезона.

Словы песні: Сяргей Емяльянаў

Музыка: гурт “Точка Невозврата”

Нагадаем, што “Нёман” пачне свой сезон матчамі ў хакейнай Лізе Чэмпіёнаў. Першая гульня з ХК “Адлер Манхайм” (Германія) адбудзецца ў Гродне 21 жніўня.

Пачатак у 19.00.

 

Руслан Кулевіч, Твой стыль

 

 

 

Тэгі: