«Гарадзенскія ваколіцы» — новае падарожжа ад Таварыства аховы помнікаў

Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і Антон Астаповіч запрашаюць у сяброўскае падарожжа «Гарадзенскія ваколіцы» 18 ліпеня.

51801s

(с) Палац Валовічаў

Маршрут вандроўкі:

Аўгустоўскі канал, 30-я гг. ХІХ ст. — шлюзы Нямнова, Дамброўка, прыстань у Сонічах.

Сапоцкін — Успенскі касцёл пач. ХХ ст., капліцы-пахавальні і мемарыял АК на могілках, фартыфікацыйныя збудаванні 1940 г. у ваколіцах Сапоцкіна.

Свяцк — палацава-паркавы комплекс Валовічаў друг. пал. XVIII ст. у стылі барока.

Навумавічы — 2-і форт Гарадзенскай крэпасці, пач. ХХ ст.

Адэльск — драўляны Успенскі касцёл сяр. XVIII ст.

Індура — Троіцкі касцёл сяр. ХІХ ст. у стылі класіцызм, сінагога 1885 г.

Квасоўка — касцёл Беззаганнага зачацця Найсвяцейшай Марыі Панны сяр. ХІХ ст.

Кантакты: +375 29 111 73 32; +375 17 262 73 43

Вандроўка ладзіцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Тэгі: