Гародня: Праз экскурсію да беларушчыны

29.03.2011

img_5594

25 сакавіка гарадзенцы адзначылі ўскладаннем кветак і экскурсіяй. Пад пільным наглядам міліцыянтаў і супрацоўнікаў аддзела ідэалогіі Гарадзенкага гарвыканкама жыхары гораду над Нёманам прайшліся шляхам беларускай Гародні.

img_5602

Каложа сталася першай часткай гэтага маршрута, дзе каля помніка “Пагоня на Грунвальд” былі ўскладзеныя кветкі. Пра ідэі БНР каля помніка згадалі прафесар Алесь Смалянчук і гарадзенскі краязнаўца Янка Лялевіч, а прадстаўнікі “Гавары праўду!” раздалі прысутным кнігі Някляева.

img_5605

А праз сорак хвілін гарадзенцаў прыняла экскурсія “Беларуская Гародня”. З вуснаў кандыдата гістарычных навук Андрэя Чарнякевіча моладзь гораду пачула гісторыі пра лёс беларусаў пачатку ХХ стагоддзя. Зоська Верас і яе сябры, гарадзенскія будынкі і знішчаныя храмы — усё гэта тонкай рысай праходзіла праз цэнтр старой Гародні. Апроч старых падзей Андрэй Чарнякевіч згадаў і пра лёс сучаснай моладзі і яго сяброў, што прывялі яго да беларушчыны.

Тэгі: