Гародня: ствараюцца беларускія класы і садкі

У Гародні ў юбілейны год беларускіх класікаў Якуба Коласа і Янкі Купалы ініцыятыўная група гарадзенцаў пачала шукаць бацькоў, дзеткі якіх будуць навучацца па-беларуску, як у школах, так і ў дзіцячых садках.

Наша размова з Алесем Кроем, кіраўніком абласной арганізацыі Таварыства беларускай мовы.

– Спадар Алесь, ці павялічылася апошнім часам колькасць ахвотных у Гродна навучацца па-беларуску ?

– Можна сказаць, што павялічылася – пазалетась было 3 заявы ў беларускі клас, у мінулым 15. Пра гэты навучальны год пакуль казаць рана.

– Што робіцца прадстаўнікамі ТБМ для таго, каб колькасць ахвотных навучацца па-беларуску павялічылася?

– Аб гэтым пісалася ў СМІ. Гэта найперш папулярызацыя сябрамі ТБМ навучання па-беларуску пад час правядзення бацькоўскіх сходаў для будучых першакласнікаў у красавіку-траўні, супраца з выкладчыкамі ВНУ і настаўнікамі. Дапамога ў папулярызацыі беларускай мовы журналістамі. Распрацоўка сумесна з настаўнікамі і метадыстамі аддзела адукацыі новых мерапрыемстваў па святкаванні памятных дат вядомых літаратараў, паэтаў. Разам з аддзелам адукацыі была распрацавана праграма па папулярызацыі беларускай мовы на 2010 і наступныя гады. Штосьці ўдалося зрабіць, штосьці не атрымалася, часам не па нашай віне. У сённяшніх варунках, каб кожны беларускамоўны (нават трохі) паспрабаваў пакласці ўласную цаглінку ў папулярызацыю беларускай мовы, то справа пайшла б хутчэй. А так: то няма часу (соткі чакаюць), іншыя стаміліся беларускасцю, якія ў 90-я шмат рабілі. Ёсць таксама справы, якія не рэкламуем…

– Якая сітуацыя ў гарадзенскіх дзіцячых садках? Ці ідзе навучанне па-беларуску?

– Асобная беларускамоўная група можа стварыцца толькі сёлета. Пакуль 9 чалавек. Ёсць дамоўленасці паміж бацькамі і аддзелам адукацыі. Але трэба пра гэта ўвесь час журналістам нагадваць і запрашаць бацькоў у гэтую групу. Патрэбна больш рэкламы пра дзіцячы садок і ў транспарце і ў СМІ.

 

Кантакты для стварэння беларускіх групаў у школах і садочках:

Дзіцячы садок №45

Адрас: вул.Сухамбаева, 5. Заявы прымаюцца ў Ленінскім аддзеле адукацыі па адрасе: вул. Савецкая, 14, каб. 253.

Тэлефон  – 74-07-85. Раб. тэл. выконваючага абавязкі начальніка аддзела адукацыі гарвыканкама 72-04-83 (Пахомава Алена Аляксандраўна). Тэлефон начальніка аддзела адукацыі гарвыканкама: 72-05-58 (Блажэй Сяргей Валяр’янавіч).

Прадстаўнік бацькоўскага камітэта: МТС 298891853, Вэлком 293378574, эл. адрэс: nas_hovea@mail.ru (Кісель Наталля).

СШ №32 (Ленінскі раён)

Тэлефон сакратара школы №32: 41-31-92 (Баярчык Гелена Вацлаваўна). Завуч пачатковай школы №32: МТС 787-43-54 (Багдановіч Валянціна Іванаўна).

E-mail:Sh32@mail.grodno.by. Ленінскі аддзел адукацыі: 72-10-65 (Аксана Сяргееўна).

Прадстаўнік  бацькоўскага камітэта беларускіх класаў: 70-62-89, пасля 18.00 (Астроўская Аксана Барысаўна).

СШ №34 (Кастрычніцкі раён)

Тэлефон сакратара школы №34: 56-73-13 Завуч пачатковай школы №34: 56-25-46 (Вітко Алена Антонаўна). Е-маіl: Sh34oktroo@mail.grodno.by Тэлефон начальніка аддзела адукацыі гарвыканкама: 72-05-58 (Блажэй Сяргей Валяр’янавіч). Кастрычніцкі аддзел адукацыі: 52-05-66 (Аляксандра Ўладзіміраўна). Тэлефоны гарадзенскай абласной арганізацыі ТБМ: Вэлком 943-58-09 (Крой Аляксандр Ільіч), МТС 285-93-07 (Буднік Іван Фёдаравіч).

Размаўляў Андрэй Мялешка