Пажар у Будслаўскім касцёле, дах гарыць адкрытым полымем

11.05.2021 У краіне
11 мая ў раніцу загарэўся касцёл у Будславе (касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі), у якім знаходзіцца адна з найважнейшых святынь Беларусі — Будслаўскі абраз Маці Божай, адзін з найбольш шануемых каталіцкіх абразоў.

4_338.jpg

Відавочцы паведамляюць, што касцёл гарэў вельмі моцна, гарэў дах і святыня з’яўляецца пад пагрозай затаплення. На месца прыехалі пажарныя разлікі, прыхаджане дапамагаюць ратаваць убранне касцёла, у тым ліку галоўную святыню, сам абраз, які своечасова атрымалася вынесці. Але дах касцёла ўратаваць ужо наўрад ці атрымаецца. Вельмі хутка пажар дасягнуў такой моцы, што немагчыма было зайсці ўнутр, і пажарным даводзілася змагацца з наступствамі ўжо з драбінаў.

3_352.jpg

Пазней паступілі паведамленні, што дах касацёла гарыць адкрытым полымем і часткова ўжо выгараў. Аб гэтым распавёў catholic.by. Супрацоўнікі МНС працягваюць змагацца са стыхіяй.

У 1996 годзе Папа Рымскі Ян Павел II абвясціў ікону патронкай Беларусі. З 1992 года Будслаў з’яўляецца месцам масавага паломніцтва да цудатворнай іконы Маці Божай Будслаўскай. 2 ліпеня 1998 года цудадзейны абраз Маці Божай Будслаўскай быў каранаваны папскімі каронамі, каранацыю здзейсніў першы беларускі кардынал Казімір Свёнтак. У сваім казанні ён абвясціў Маці Божаю Будслаўскую заступніцай і царыцай Беларусі, а будслаўскі касцёл — нацыянальным санктуарыем.


2_392.jpg

1_427.jpg

Каля 10-й гадзіны дах над цэнтральнай навай касцёла быў цалкам знішчаны агнём і абрынуўся. Упаў і адзін з жырандоляў.

185560573_477895520086718_2684415363236359329_n_logo.jpg

Алег Грушэцкі, Новы час