• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
04.11.2015 | Літаратура

“Гісторыя паваеннай Рады БНР цяпер напісаная”: выйшаў трэці том дакументаў беларускага ўраду ў выгнанні

У заснаванай Згуртаваннем беларусаў свету “Бацькаўшчына” кніжнай серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” выйшла 28-я кніга – “Рада БНР 1982-1997. Падзеі, дакументы, асобы”. Яна стала працягам супольнай працы архівістаў Лявона Юрэвіча і Наталлі Гардзіенка, якія два гады таму сабралі пад адной вокладкай дакументы, датычныя дзейнасці Рады БНР часоў Міколы Абрамчыка, а летась выдалі аналагічны збор дакументаў, звязаных з беларускім дзяржаўным прадстаўніцтвам у выгнанні часоў кіравання Вінцэнта Жук-Грышкевіча.

Новае выданне ахоплівае перыяд, калі Радай БНР кіраваў Язэп Сажыч. Гэта быў цяжкі перыяд неадназначнасцяў, калі ўрады суседніх народаў на эміграцыі перасталі існаваць. Гістарычны нарыс, якім адкрываецца кніга, уводзіць чытача ў гэтыя абставіны і абмалёўвае варункі, у якіх працаваў беларускі ўрад у выгнанні, паказваючы як міжнародную сітуацыю ды знешнепалітычную дзейнасць Рады, так і яе ўнутраныя справы ды праблемы.

Збор дакументаў склалі пратаколы, ліставанне, бібліяграфія, біяграфічныя нарысы, хроніка дзейнасці, іншыя дакументы Рады БНР. Выданне аздобленае архіўнымі здымкамі.

Наталля Гадзіенка тлумачыць, што гэты том не быў запланаваны ад пачатку, але ён мусіў з’явіцца, каб стаць лагічным завяршэннем папярэдніх выданняў: “Спачатку мы не думалі рабіць трэцюю кнігу, бо перыяд прэзідэнцтва Язэпа Сажыча самы невыразны ў гісторыі Рады БНР. За выняткам аднаго-двух радных у гэты час, большасць была бяздзейная. Такая бяздзейнасць адбілася і ў дакументах, у адсутнасці публікацый пра Раду ў перыёдыках, у тым ліку ў газеце “Беларус”. Аднак пасля заканчэння другой кнігі мы вырашылі, што гісторыя патрабуе завяршэння, і будзе лагічна напісаць яго сыходзячы з тых дакументаў, якія мы здолелі сабраць. Так ці інакш, гісторыя паваеннай Рады БНР цяпер напісаная. А наступны том, прысвечаны старшынёўству Івонкі Сурвіллы, – справа ўжо не гісторыкаў, а палітолагаў”.

Кніга “Рада БНР 1982-1997. Падзеі, дакументы, асобы” выдадзеная сумесна з Беларускім інстытутам навукі і мастацтва і выйшла ў выдавецтве “Кнігазбор”.

Кнігу можна набыць у крамах Мінска: “Акадэмкніга” (пр-т Незалежнасці, 72), кнігарня “логвінаЎ” (пр-т Незалежнасці, 37А),  “Кнігарня пісьменніка” (вул. Казлова, 2), “Веды” (вул. К.Маркса, 36), “Светач” (пр-т Пераможцаў, 11), “Цэнтральны кніжны” (пр-т Незалежнасці, 19), “Кнігі & кніжачкі” (пр-т Незалежнасці, 14), Кніжная выстава-кірмаш “Мир книг” (вул. Янкі Купалы, 27), “Эўрыка” (вул. Куйбышава, 75), “Кніжная Шафа” (пр-т Дзяржынскага, 9). Таксама кніга ёсць у гарадзенскай краме “Праметэй” (вул. Савецкая, 10), а неўзабаве з’явіцца і ў іншых рэгіёнах.

Шукайце таксама ў інтэрнэт-крамах knihi.by і imbryk.by!

 

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

«На беразе Волі». Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча

«Гэтым разам не выбранае, а менавіта новае!», — падзяліўся навіной у сацсетках вядомы беларускі паэт Андрэй...

valiancina_shauchenka
Літаратура

«Адплывае спакойнае неба...» Памерла паэтка Надзея Артымовіч

У Бельску Падляшскім пасля працяглай хваробы на 77-м годзе жыцця памерла Надзея Артымовіч. Яе называлі паэткай...

valiancina_shauchenka
Музыка

«Тэкст напісаўся разам са слязьмі па спачылым». Андрусь Такінданг распавёў пра песню памяці Міраслава Лазоўскага

Напрыканцы верасня беларускі музыка Андрусь Такінданг прэзентаваў кліп на сваю новую песню «Шэры камень». Гэты твор...

valiancina_shauchenka
Культура

Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе ў Варшаве на гэтых выходных

На працягу чатырох дзён, з 6 па 9 кастрычніка, у Варшаве адбудзецца фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA. Гэта...

Апошнія навіны

    Літаратура
    «На беразе Волі». Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча
    Літаратура
    «Адплывае спакойнае неба...» Памерла паэтка Надзея Артымовіч
    Музыка
    «Тэкст напісаўся разам са слязьмі па спачылым». Андрусь Такінданг распавёў пра песню памяці Міраслава Лазоўскага
    Культура
    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе ў Варшаве на гэтых выходных
    Культура
    «Чаму вы выйшлі з дому?» Хадановіч разважае пра паэзію пратэсту і салідарнасці
    Гісторыя
    Голда Мэір: «У мамы была звычка заяўляць, што ў Мілуокі ўсё горш, чым у Пінску»
    Грамадства
    У пошуках літвінізму. У Сейме Літвы абмеркавалі уплыў літвінізму на адносіны паміж беларусамі і літоўцамі
    Культура
    «Берлінскі сшытак»: загадкавы спеўнік бабулі Кацярыны Ваданосавай
    Грамадства
    Генпракуратура распачала крымінальныя справы супраць Рады БНР
    Мастацтва
    «Ніці супраціўлення»: адкрыццё выставы Руфіны Базловай адбудзецца ў Чэхіі
    64-гадовая беларуска падняла БЧБ-сцяг над адной з найвышэйшых гор свету
    Кіно
    Фільм «Зялёная мяжа»: што хацела паказаць Агнешка Холанд і што атрымалася
    Музыка
    Наста Хмель: Робім Беларусь у выгнанні, каб не знікнуць у чужым краі
    Забавы
    Гульня: Знайдзі аднолькавыя вокладкі
    Грамадства
    На якой мове мусіць размаўляць лагапед з беларускамоўнымі дзецьмі? Іна Кулей аб працы беларускамоўнага лагапеда

Афіша

  • 04.10

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Музейная імпрэза «Посцілка: прастора натхнення» ў Гомелі

  • 04.10 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 04.10 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 04.10 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 04.10 — 08.10Фестываль незалежнай беларускай культуры ва Уроцлаве
  • 04.10 — 17.11Выстава Руфіны Базловай у Чыкага
  • 04.10ПАДЗЕЯ ДНЯ: Музейная імпрэза «Посцілка: прастора натхнення» ў Гомелі
  • 05.10 — 09.11LAZARET. Персанальная выстава Цемры ў Празе

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • Параза ці перамога? Першы мір Вялікага Княства Літоўскага
    • «Будуць беларусы — будзе беларуская кніга». У Батумі стартаваў фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova-2023
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип