Горадня: фотабатл у межах фэсту журналістыкі

Адмысловы конкурс для фотарэпарцёраў-аматараў з усёй Беларусі другі раз пройдзе 26 красавіка ў межах Фестывалю моладзевай журналістыкі “Твой стыль”.

Іна Севаярын-Шота

Парадак фатаграфічнага спаборніцтва будзе такі: за адзін дзень дружыны-ўдзельнікі мусяць выканаць серыю здымкаў на зададзеную тэму.

Пра спаборніцтва і яго мэты расказвае каардынатар фотабатла, гарадзенская журналістка Іна Севярын-Шота:

— Ідэя спаборніцтва, якое мы ладзім ужо другі год, выглядае наступным чынам: за гадзіну да старту ў вызначаны час каманды атрымліваюць заданні. Тэмы заданняў мы пакуль трымаем у сакрэце, яны з’явяцца толькі за гадзіну да старту. Усе каманды з Беларусі могуць даслаць свае анкеты. Адзінае патрабаванне: у камандзе мусіць быць ад 3 да 5 удзельнікаў.  На выкананне заданняў будзе дадзена 8 гадзін. Пасля гэтага трэба даслаць здымкі нам на мэйл.

У мінулым годзе ў спаборніцтве ўзяло ўдзел 16 камандаў з усёй Беларусі. Аднак арганізатары спадзяюцца, што колькасць удзельнікаў павялічыцца.

— Сёлета мы спадзяемся на ўдзельнікаў гарадзенскіх праектаў “Медыястудыя” і “Універсітэт Залатога Веку”, — кажа Іна Севярын-Шота.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па адрасе festyval2014@gmail.com, а таксама па тэл. +375298691570 (Іна).

Апроч фотабатла падчас фэсту адбудзецца вялікая колькасць мерапрыемстваў, пра якія можна даведацца на адмыслова створанай старонцы.

Андрэй Мялешка
Фота: t-styl.info

Тэгі: