У кастрычніку ў Гарадзенскім абласным тэатры лялек адбылося некалькі прадстаўленняў для дарослых гледачоў. 25 кастрычніка лялечнікі правялі для гарадзенцаў “Ноч у тэатры”. Праграма ў гэты вечар распачалася позна, у 22.00, а 31 кастрычніка тэатр лялек адкрываў дзверы для тых, хто адзначае Хэлаўін.
Пра падзеі сайту “Будзьма!” расказала Ганна Фарталёва, літаратурны рэдактар тэатра лялек: “Мы зрабілі ў кастрычніку два вечаровыя, а дакладней начныя прадстаўленні, вельмі падобныя адно на аднаго. Былі арганізаваныя экскурсіі за кулісамі тэатра. Апроч гэтага раздавалася чырвонае і грала жывая музыка. Любы ахвотны мог зрабіць сабе грым у адмыслоўца. А квіткі на наступны спектакль можна было выйграць, паўдзельнічаўшы ў конкурсе падчас антракту.
А завяршэннем вечара на Хэлаўін стала прадстаўленне па матывах Гогаля “Вій. Страшная помста”.
Андрэй Мялешка
Фота Аляксандра Саенкі
Тэгі: Горадня