Графіці з выявай Кейстута ў Баранавічах замалёўваць не будуць

30.07.2014 Мастацтва

Графіці з выявай гістарычнага персанажа, якое без ўзгаднення было намалявана на будынку сталовай тэхналагічнага каледжа вырашылі захаваць.
Велізарная карціна з князем Кейстутам з’явілася ў Баранавічах па вуліцы Брэсцкай падчас акцыі «Must Act – Must Art». Аднак, аказалася, што графіці варта было маляваць у іншым месцы – на другой сцяне інтэрната каледжа.

Князь Кейстут останется в Барановичах

Як паведаміў «IP» куратар праекта Андрэй Цяпін, малюнак павінны былі зафарбаваць, таму што ў сталовай ідзе рамонт і па ўсіх дакументах фасад будынка заяўлены аднатонным. Аднак адміністрацыя каледжа пайшла на сустрэчу мастакам і вырашыла захаваць творчасць.

– Адразу мы перажывалі, што могуць быць праблемы з дакументамі, аднак усё абышлося. Замест сталовай мы плануем адкрыць кафэ, пастараемся, каб яго тэматыка або меню адпавядала вонкавым абліччы, – паведамілі «IP» ў каледжы.

Паводле Intex-press.by

Тэгі: