• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
27.06.2017 | Асоба

Грамадзянская супольнасць правяла вечарыну памяці Віталя Сіліцкага

“Чаго не паспеў сказаць Сіліцкі?”. Пра гэта сябры і калегі вядомага палітолага і аналітыка размаўлялі ў Прэс-клубе ў Мінску.

Дыскусію пра навуковы даробак Віталя Сіліцкага, сумешчаную з прэзентацыяй зборніка аналітычных матэрыялаў “Беларускі штогадовік”, арганізавалі сайт экспертнай супольнасці Беларусі “Наше мнение”, Агенцтва сацыяльнай і палітычнай экспертызы, Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (BISS), ЗБС “Бацькаўшчына” і Камітэт памяці Віталя Сіліцкага.

Сфера навуковых інтарэсаў першага дырэктара BISS Віталя Сіліцкага была вельмі шырокая: паліталогія, сацыялогія, бягучыя падзеі ў Беларусі і Усходняй Еўропе і нават нацыянальная самаідэнтыфікацыя.

Старшыня Камітэта дапамогі рэпрэсаваным “Салідарнасць” Іна Кулей зазначыла, што да  аналітыкі Віталя Сіліцкага прыслухоўваліся як беларускія чыноўнікі, так і еўрапейскія дыпламаты. Апошнія часта будавалі сваю палітыку па падставе менавіта ягоных рэкамендацый і прагнозаў.

“Творчай спадчыны Віталя Сіліцкага набярэцца на 5-6 тамоў, – выступіў філосаф і выдавец Валер Булгакаў. – Першым томам можна лічыць ягоную прыжыццёвую кнігу “Доўгі шлях ад тыраніі”, якая нарабіла галасу ў кабінетах чыноўнікаў. Прайшло 6 гадоў з дня смерці Сіліцкага, але я не бачу публічнага абмеркавання альбо прыватных ініцыятываў, каб пачаць працу над беларускай версіяй англамоўнай кнігі “Беларусь ад А да Я”.

Валер Булгакаў згадаў і доктарскую дысертацыю “Знешнія абмежаванні і кааліцыі: палітыка эканамічных рэформаў у краінах Цэнтральна-Усходняй Еўропы пасля вяртання левых”, абароненую ў Ратгерскім універсітэце ў ЗША. Па словах Булгакава, гэта вузкая тэма, аднак яе выданне было б яшчэ адной цаглінай у памяці выбітнага навукоўца, да таго ж ягоныя працы міжнародна прызнаныя.

Сацыёлаг Аляксей Ластоўскі распавёў гісторыю пра памяць навукоўцаў, да якой сам меў дачыненне:

“Я працаваў Інстытуце сацыялогіі Акадэміі навук у сектары сацыяльнай псіхалогіі, якім кіравала Людміла Навуменка. Яна займалася праблемамі этнічнай ідэнтычнасці, засвоіўшы ў свой час падыходы ў Маскве этнапсіхалогіі і спрабуючы іх прышчапіць у нас. У Віталя Сіліцкага паўстала ідэя такога даследавання. Яно было праведзенае ў супрацы з грамадска-культурніцкай кампаніяй “Будзьма беларусамі!”. Віталь звярнуўся па дапамогу да Людмілы Навуменка. Даследаванне было зробленае ўпершыню, але яе пасля не згадвалі сярод аўтараў. Для Людмілы Навуменка гэта было вялікай крыўдай, на што яна мне нават скардзілася. Праз некаторы час пасля гэтай гісторыі абодва яе галоўныя героі – Людміла Навуменка і Віталь Сіліцкі – пайшлі з жыцця. Вечнасць прымірыла крыўду, аднак навукоўцы жывыя, пакуль нас цытуюць і выкарыстоўваюць нашыя думкі”.

Віталь Сіліцкі пайшоў з жыцця ва ўзросце 38 гадоў. Навуковец хварэў на рак ныркі. Актыўная навуковая і грамадская дзейнасць істотна паўплывала на экспертную супольнасць Беларусі, на паліталагічную думку,  а таксама на прыняцце рашэнняў заходніх палітыкаў у дачыненні да Беларусі. Віталя Сіліцкага лічаць распрацоўшчыкам канцэпцыяў “прэвентыўнага аўтарытарызму” і “аўтарытарнага інтэрнацыяналу”.

 

Хрысціна Марчук

Фота аўтара

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

«Літургія часу». У Лондане выходзіць новая кніга вершаў Алеся Дуброўскага-Сарочанкава

Пра выхад новай кнігі вершаў напісаў Алесь Дуброўскі на сваёй старонцы ў Фэйсбук. «У Лондане выходзіць...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У турме Алесь Пушкін збіраецца намаляваць партрэты Маслюка і Тарашкевіча

Жонка мастака распавяла «Народнай Волі» пра апошнія навіны ад мужа. Алесь Пушкін Як вядома, Алесь Пушкін...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Астраномія. Сузор’і». Хутка з’явяцца яшчэ тры маркі з беларускімі назвамі сузор’яў

3 лютага 2023 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне тры паштовыя маркі...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Павел Баркоўскі: «Pradmova» можа пашырыць геаграфію, фэст будзе грунтавацца на якасці, а не на палітычнай кан’юнктуры

Каардынатар фэсту, філосаф Павел Баркоўскі ў інтэрв’ю Budzma.org распавядае пра новы конкурс ад «Pradmova», уласна сам сёлетні...

Апошнія навіны

    Грамадства Літаратура
    «Літургія часу». У Лондане выходзіць новая кніга вершаў Алеся Дуброўскага-Сарочанкава
    Грамадства
    У турме Алесь Пушкін збіраецца намаляваць партрэты Маслюка і Тарашкевіча
    Грамадства
    «Астраномія. Сузор’і». Хутка з’явяцца яшчэ тры маркі з беларускімі назвамі сузор’яў
    Грамадства Літаратура
    Павел Баркоўскі: «Pradmova» можа пашырыць геаграфію, фэст будзе грунтавацца на якасці, а не на палітычнай кан’юнктуры
    Грамадства Музыка
    Лявон Вольскі: Прадаць гітару ды ўладкавацца грузчыкам у гіпермаркет – калі дазволяць
    Грамадства «Музыка»
    Здрада дзяржаве. Музыку Яўгену Глушкову прысудзілі 9 год калоніі за фота аэрадрома ў Зябраўцы
    Грамадства Літаратура
    Выдавецтва «Кнігазбор» спыняе дзейнасць
    Грамадства
    Беларуская мова: абраная местачковасць?
    Грамадства
    Кааператывы як рухавік грамадскага жыцця
    Грамадства Мастацтва
    Узровень аб’ектаў. Выстаўку лаўрэатаў V Трыенале дэкаратыўнага мастацтва адкрылі ў Мінску
    Грамадства Замежжа Беларусы свету
    Вільні 700 гадоў. Што гэтае месца азначае для беларусаў?
    Грамадства
    Беларусь спыніла дзеянне пагаднення з Францыяй у галіне культуры, адукацыі, навукі і СМІ
    Грамадства «Музыка»
    Праект «bayski»: «Мэта даволі простая — паказаць, што беларуская мова можа быць моднай і стылёвай»
    Грамадства
    Абрад «Конікі» ў Давыд-Гарадку. Новы фільм праекта «Кола беларускіх абрадаў»
    Грамадства Літаратура
    Зміцер Бартосік: «З’ехаўшы з несвабоднай Беларусі, я развітаўся з сапраўднай свабодай»

Афіша

  • 27.01 — 26.01

    Гісторыя Гальшкі з Астрога: гістарычная лекцыя ў Вільні

  • 27.01 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 27.01 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 27.01 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 27.01 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 27.01 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 27.01 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 27.01 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Песні, прысвечаныя паўстанню 1863–1864 гадоў
    • Штодзённасць паўстанцаў’1863. Смерць, зброя, алкаголь і адсутнасць сну
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Студзеньскае паўстанне: як пачалося і чаму згасла
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип