Як стаць Героем Беларусі
25.04.2025
«Прыдарожны пыл»
5 лістапада ў Мастаўлянах, каля месца размяшчэння сядзібна-паркавага ансамбля Каліноўскіх, былі ўсталяваныя дзве інфармацыйныя шыльды, піша racyja.com.

Пры мантажы выявілася, што шыльды ўсталёўваюцца непасрэдна на фрагментах, якія верагодна з’яўляюцца часткамі гістарычнага каменнага муру сядзібнага комплексу.
— Усталявалі знак, бо тут знаходзіцца фундамент старога муру. Гэта добра, што пастаўлены шыльды, можна прачытаць, даведацца. Калі б не Міхалова і бурмістр Марэк Назарка шыльдаў не было б, — распавёў скульптар, вытворца шыльдаў і ўдзельнік праекта Януш Талуць.
Першая шыльда ля месца нараджэння аднаго з лідараў Студзеньскага паўстання 1863 года на землях былой Рэчы Паспалітай, нацыянальнага героя у Польшчы, Літве і Беларусі, Кастуся Каліноўскага, змяшчае празрыстую выяву сядзібы ў ландшафце, другая — кароткую інфармацыю пра само месца і геаграфічна-гістарычны кантэкст.


Урачыстае адкрыццё шыльд запланавана на 22 лістапада.