• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
22.03.2022 | Беларусы свету

Спалілі пудзіла ў знак таго, што дабро прыйдзе і мір настане. Як беларусы Уроцлава вясну гукалі (фотарэпартаж)

20 сакавіка, у дзень вясенняга раўнадзенства, беларусы Уроцлава зладзілі Гуканне вясны. Планавалася, што гэта будзе беларуская імпрэза, а атрымалася міжнароднае мерапрыемства, на якім, апроч беларусаў, прысутнічалі і палякі, і ўкраінцы.


photo_2022-03-20_14-49-34.jpg

Як распавяла адна з арганізатарак імпрэзы Ганна Ліпчанская, рыхтавацца да Гукання беларусы Уроцлава пачалі даўно, яшчэ да вайны ва Укране: «Можа, за паўтара месяцы пачалі вучыць песні, рыхтаваць матэрыялы. Хацелася сабраць і паказаць адметнасці Гукання вясны з розных рэгіёнаў Беларусі, таму што ва Уроцлаў прыехалі людзі з розных гарадоў, з усяе Беларусі. Хацелася зрабіць такое ўсебеларускае мерапрыемства, а атрымалася міжнароднае. Былі і палякі, і з Украіны сем’і, і гэта вельмі прыемна».

photo_2022-03-21_10-47-04.jpg

Ганна прызнаецца, што цяпер, зразумела, настрой не вельмі святочны. Яна нават думала адмяніць мерапрыемстваа, але ў падрыхтоўцы былі задзейнічаныя дзеці, яны вельмі стараліся, таму мерапрыемтсва вырашылі ўсё ж правесці.

Дзеці дарэчы зрабілі пернікі з выявай украінскага сцяга, прадавалі іх. Сабраныя грошы пойдуць на падтрымку Украіны.

photo_2022-03-21_10-50-21.jpg

Арганізатары мерапрыемства ўжо мелі досвед правядзення падобных святаў ў Беларусі, у тым ліку ўдзельнічалі ў мерапрыемтсвах Беларускага этнаграфічнага таварыства. Песні дапамагаў рыхтаваць Максім Трус, які мае досвед працы з хорам, адзначае Ганна.

«Настрой агульны не вельмі вясёлы, але ўсё ж такі ўчорашняе мерапрыемства, я лічу, карысным было. Усё ж такі людзям варта трошкі развеяцца было, — кажа Ганна. — Дзеці, якія ўдзельнічалі ў мерапрыемстве, былі вельмі рады. Яны размалёўвалі птушак, вешалі гэтых птушак на дрэвы. Гучала традыцыйная музыка. Мы вадзілі карагоды, спявалі песні».

photo_2022-03-20_14-49-35.jpg

Свята пачалося з таго, што ўдзельнікі прасілі дазвол на Гуканне вясны ў імправізаваных старых людзей, потым абуджалі тры стыхіі: паветра, зямлю і ваду. На абуджэнне стыхій спявалі адпаведныя песні, вадзілі карагоды. Пасля гэтага ўдзельнікі мерапрыемства спалілі пудзіла — марэну, якая сімвалізуе ўсё дрэннае, злое, страшнае.

«Падчас спальвання мы адмаўляемся ад ўсяго злога і верым у тое, што дабро прыйдзе, мір настане. Чакае нас усё толькі лепшае — цяпло, ураджай, мір і шчасце», — распавядае Ганна.

photo_2022-03-21_10-56-48.jpg

Адзін з прысутных украінцаў зрабіў вялікую прамову, распавёў пра сваю сям’ю, якая зараз знаходзіцца ва Украіне. Варта адзначыць, што многія з тых хто арганізоўваў мерапрыемства і ўдзельнічаў у ім, шмат робяць у падтрымку Украіны: валанцёрствуюць, ездзяць на мяжу, збіраюць гуманітарную дапамогу, дапамагаюць фінансава.

photo_2022-03-20_14-49-36.jpg

«Такія мерапрыемствы як Гуканне вясны, як глыток паветра. Яны адбываюцца не дарма. Гэта, я думаю, патрэбна людзям», — падкрэслівае суразмоўца.

photo_2022-03-21_10-46-04.jpg

photo_2022-03-21_10-49-16.jpg

photo_2022-03-21_10-49-44.jpg

photo_2022-03-21_10-50-07.jpg

photo_2022-03-20_14-49-39.jpg

photo_2022-03-21_10-51-22.jpg

photo_2022-03-21_10-52-46.jpg

photo_2022-03-21_10-53-50.jpg

photo_2022-03-20_14-49-37.jpg

photo_2022-03-21_10-57-27.jpg

photo_2022-03-21_10-56-10.jpg

photo_2022-03-21_11-02-44.jpg


ТП, budzma.org

Фота: Vasylyna Khmil

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Афіша

«Руская дыяспара гатова сустрэць украінцаў з караваем». У Гродне пройдзе Фестываль нацыянальных культур

Падворкі на ХІІІ Фестывалі нацыянальных культур будуць працаваць 4 чэрвеня. Пляцоўка рускіх знаходзіцца насупраць...

valiancina_shauchenka
Гісторыя Літаратура

Жыў ідэяй нацыянальнага адраджэння. Гістарычны лёс Максіма Гарэцкага

«Народная Воля» працягвае публікаваць фрагменты з кнігі «250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур». Гэтым разам аповед...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Пра што сведчаць гістарычныя графіці ў самым старажытным захаваным храме Беларусі

Надпісы кшталту «тут быў...» на сценах з’яўляліся яшчэ ў Сярэднявеччы. Іх выдрапвалі нажом, іголкай ці пісалам...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Я працую са святымі». Як беларус дапамагаў карміць УСУ і тэрабарону

Да вайны ў Івана-Франкоўску «Томпсан» быў звычайным моладзевым барам. Цяпер тут гатуюць ежу для УСУ, тэрабароны і перасяленцаў....

Апошнія навіны

    Афіша
    «Руская дыяспара гатова сустрэць украінцаў з караваем». У Гродне пройдзе Фестываль нацыянальных культур
    Гісторыя Літаратура
    Жыў ідэяй нацыянальнага адраджэння. Гістарычны лёс Максіма Гарэцкага
    Культура Грамадства
    Пра што сведчаць гістарычныя графіці ў самым старажытным захаваным храме Беларусі
    Грамадства
    «Я працую са святымі». Як беларус дапамагаў карміць УСУ і тэрабарону
    Грамадскі сектар
    «Беларуская школа лідараў» у Польшчы. Заяўкі да 31 траўня
    Грамадства Літаратура
    Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Pradmova» бярэ тайм-аут
    Грамадства
    Уладзімір Някляеў: «Ягоным сэрцам была Беларусь»
    Грамадства
    Выдавец Андрэй Янушкевіч не выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту
    Грамадства
    Як выпрацаваць звычку на кожны дзень?
    Грамадства Літаратура
    Уладзімір Жылка: «Душа мая тужлівая — Лілея між балот». Трагічны лёс рамантыка нерамантычнай эпохі
    Вандруем разам
    Вандруем разам з «Будзьма!» па Браслаўскім раёне. Частка другая
    Краіна
    Бацькі Маргарыты Ляўчук на волі
    Грамадскі сектар
    Да 15 гадоў. У чэрвені пройдуць ПЯЦЬ крымінальных працэсаў над журналістамі
    Грамадства Адукацыя
    Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
    Грамадства Краіна
    Затрыманы журналіст Алесь Любянчук

Афіша

  • 27.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лідар J:Морс Уладзімір Пугач з канцэртам у Гданьску

  • 27.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 27.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 27.05 — 30.05Віртуальная выстава «КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці»
  • 27.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 27.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 27.05 — 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»
  • 27.05 — 29.05Выстава «Жывая вада» ў Гомелі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Мінінфарм Беларусі скардзіцца, што тэлеканал АНТ амаль ніхто не глядзіць
    • Артыстка Кацярына Ваданосава распавяла, што ў яе выявілі рак
    • «Нам варта быць самадастатковымі і шукаць сябе ў сабе». Вера Дзядок пра Нацыянальны мастацкі музей, постакаланіязм і маніпуляванне ідэнтычнасцю
    • Галіна Казіміроўская: «Менавіта тут і цяпер мы адказваем за тое, як будзе існаваць ці не існаваць беларуская культура ў будучыні»
    • Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM