«Гульня тронаў» стала абсалютным трыўмфатарам «Эмі»

21.09.2015 Кіно

Пяты сезон фэнтэзі-сагі «Гульня тронаў» выйграў тэлепрэмію «Эмі» 2015 ў 12 намінацыях з 24, усталяваўшы такім чынам абсалютны рэкорд у гісторыі цырымоніі.

Знятаму па серыі раманаў Джорджа Марціна «Песня лёду і агню» серыялу дасталася галоўная ўзнагарода — «Найлепшы драматычны серыял».

Акрамя таго, «Гульні» дасталіся, сярод іншых, узнагароды за найлепшага акцёра другога плану, найлепшую рэжысуру і найлепшы сцэнар.

Тэлесерыя намінавалася на галоўную ўзнагароду за кожны яе сезон, аднак у папярэднія два гады найлепшым драматычным серыялам, па версіі Амерыканскай тэлеакадэміі, станавіўся фільм «Ва ўсе цяжкія».

«Гульню тронаў» рэгулярна крытыкавалі за сцэны гвалту і сэксу.