Каля 4 тысячаў чалавек прыйшлі ў мінскі Палац спорта, каб прывітаць пачынальнікаў нью-металу гурт Korn, які ўпершыню прыехаў у Беларусь. Амерыканцы прэзентавалі свой альбом “KoЯn III: Remember Who You Are” і давялі публіку да экстазу, калі выйшлі на сцэну з дудой.
Джонатан Дэвіс, курт Korn
Прыхільнікі Korn у захапленні: амерыканская каманда дабралася да Беларусі, каб прэзентаваць свой альбом “KoЯn III: Remember Who You Are”. Пасля адмены ў Мінску шэрагу канцэртаў замежных зорак былі сур’ёзныя асцярогі, што нью-металісты з Бэйскерсфілда перадумаюць ехаць у беларускую сталіцу. Але ўсе супакоіліся раніцай у дзень канцэрту, пабачыўшы фота Дэвіса і кампаніі з аэрапорта “Мінск-2”.
На разагрэве ў Korn выступіў гурт Flymore. Музыкі дзеля гэтага прыехалі з расійскага горада Іванава. Менавіта іх палічылі годнымі для разагрэву мэнэджары Korn. Рэагавалі на каманду без асаблівага захаплення, але і не гналі агрэсіўна са сцэны, як гэта часта бывае з тымі, хто грае перад зоркамі.
Гурт “Mauzer”, Ян Маўзэр (на пярэднім плане) і Ўладзімір Колхз
Джонатан Дэвіс, апрануты па-звыкламу — у трэнікі і майку, — выйшаў разам з сваёй камандай а палове на дзявятую і з першай жа секунды пачаў раздаваць сваю неймаверную энергію. На танцполе адбываліся шалёныя скокі, але чым далей ад фан-зоны, тым спакайнейшыя людзі. Прымалі ўсе песні аднолькава роўна, фіксуючы дзею на ўсе магчымыя носьбіты. Хіба найвялікшае захапленне выклікаў выхад Дэвіса на сцэну з дудой.
Korn пацешылі яшчэ музычнымі цытатамі з Pink Floyd і Queen. У пэўны момант музыкі пакінулі бубнача Рэя Лузье аднаго на сцэне, і той трымаў публіку на ўзводзе добрыя пяць хвілін. Korn гралі песні адну за адной, асабліва не разменьваючыся на словы. “Мінск! Вы ахраніцельны натоўп!” — толькі аднойчы ў запале вымавіў вакаліст. Пэўна, на самай прыгожай песні “Alone I Break”, прыхільнікі чамусьці пачалі разыходзіцца: як высветлілася, у фан-зоне было настолькі горача, што смага была надзвычайная (бутэлькі з вадой з сабой праносіць было нельга). Але тыя, хто застаўся слухаць гэту баладу, не пашкадавалі.
Праз гадзіну музыкі сышлі, паказыталі нервы клавішамі і неўзабаве вярнуліся з “Thoughtless”, падарыўшы яшчэ 20 хвілін незабыўнага канцэрту. На развітанне была “Thank you so much”. Пазней за 22.00 музыкі не маглі знаходзіцца на сцэне паводле беларускіх законаў — у зале было шмат школьнікаў. Гітарыст Джэймс Шафер і бубнач Рэй Лузье яшчэ пабегалі ўздоўж сцэны, пакінуўшы на беларускай зямлі медыятры і палачкі, а потым растварыліся пад назойлівы шум сэмплера.
Мікола Дубавіцкі, Аляксандар Ждановіч