Гурт “PAWA” прэзентаваў кліп на песню “Зайграй жа мне, дударочку” (Відэа)

21.06.2018 Музыка

Гісторыя пра беларускага хлопца, з добрых якасцяў якога “вусы”, “выкшталцоная гульня на дудзе” і здольнасць пастаяць за сваю каханую, у новым кліпе гурта PAWA “Зайграй жа мне, дударочку”.

Гэта гісторыя пра беларускага хлопца, для якога звычайны выходны дзень пачынаецца недахопам грошай на талончык, язды вярхом на тралейбусе, сустрэчай з каханай і скончваецца выратаваннем дзяўчаты ад хулігана. Ці могуць яго таленты дапамагчы яму ў гэты дзень ?! Бясспрэчна, калі ты з такімі вусамі.

Рэжысёр-пастаноўшчык – Антон Жук – навучэнец Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, які абраў здымкі кліпа для групы PAWA ў якасці сваёй дыпломнай працы. Музыка гурта прыцягнула Антона стылістычнай арыгінальнасцю, а песня “Зайграй жа мне, дударочку” у большай ступені раскрывае аптымістычны характар беларусаў.

Беларуская народная музыка і сучасныя рэаліі, якіяў некаторай ступені гіпертрафаваныя і даведзены да лёгкага абсурду. Гэта дазволіла рэжысёру дакладней адлюстраваць забіяцкі характар кампазіцыі.

Паводле people.onliner.by