У межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” працягваюцца творчыя сустрэчы беларускіх паэтаў Эдуарда Акуліна і Леаніда Дранько-Майсюка. Міжнародны дзень роднай мовы, які творцы адсвяткавалі 21 лютага разам з навучэнцамі сталічнай гімназіі №4, ператварыўся для паэтаў у цэлы тыдзень роднай мовы. Размову пра беларускую мову як галоўны духоўны скарб беларусаў творцы працягнулі ў Дзіцячай бібліятэцы №4 Мінска і ў Турынскай і Святлаборскай сярэдніх школах Пухавіцкага раёна.
Па словах выступоўцаў, галоўным дэвізам усіх творчых сустрэч на мінулым тыдні сталі словы Францішка Багушэвіча: “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!”. Самыя актыўныя ўдзельнікі сустрэч атрымалі памятныя прызы з лагатыпам кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Агулам у імпрэзах узяло ўдзел каля пяцісот чалавек.
Тэгі: Пухавіччына