На Беларусі шмат сучасных гуртоў, у аснове творчасці якіх ляжыць фальклор і нацыянальныя музычныя фарбы. Тым не менш, адзіныя вытокі спарадзілі зусім розныя па характары і настроі групы – як маладыя, так і ўжо вядомыя калектывы, якія працуюць у жанрах фолк, этна-джаз, рок, нойз, сінці-поп і электроніка. «Мы хочам стварыць такую культурную прастору, у якім сустрэнуцца гэтыя музыкі і публіка, а даведаўшыся адзін аднаго, узаемна ўзбагацяцца і падтрымаюць сваю культуру». Фестываль «Беларускі стыль» – гэта не адзінокая кропка-канцэрт, але серыя музычных падзей з перыядычнасцю ў кожныя 3 месяцы, на якія мы з задавальненнем запрашаем у госці і нашых суседзяў – музыкаў краін Балтыі, Украіны і Польшчы. Першая фестывальная сустрэча адбудзецца 9 чэрвеня ў 19.00 у новай канцэртнай зале «Атлант», абсталяванай сучаснымі тэхналогіямі гуку і святла. Першыя госці: Іван Кірчук (заснавальнік і лідар этна- трыа «Троіца»), дуэт Агата і трыа Порт Моне, вядоўца – Алег Хаменка (гурт Палац). Далучайся да нашага фестывалю і выбірай свой беларускі стыль!
фрагмент монаспектакля
«ДАРОЖКА МАЯ…»
Іван Кірчук, заснавальнік і лідар “Этна-трыа «Троіца», прэзентуе фрагмент аўтарскага монаспектакля па матэрыялах беларускага фальклору. На сцэне прагучаць каля 20 народных песень. Вы ўбачыце і пачуеце беларускі смык і ліру, сібірскія гуслі і металічныя пласціны Стыва Хабэка, чаны з Тыбету і Непала, разнастайныя дудкі, жалейкі, акарыны. Разам з Іванам Кірчуком Вы пройдзеце каляндарны шлях жыцця чалавека, станеце ўдзельнікамі тэатралізаванай рэканструкцыі даўніх абрадаў і свят, убачыце рытуалы ўсхвалення Вады, Агню і Зямлі. Праграма «Дарожка мая…» будзе цікавая не толькі дарослым, але і дзецям, якія толькі пачынаюць вывучаць родную мову і культуру.
Duet AGATA / Дуэт АГАТА
прэзентацыя новай праграмы «Правяду Русалку»
Сяброўскі музычны саюз выканаўцаў, вядомых у Беларусі і за яе межамі, – Ірэны Катвіцкай і Аляксея Варсобы – створаны ў 2015 годзе. Пачуццёвы вакал Ірэны і чароўны акардэон Аляксея, зліваюцца ў магутны саўнд, сумяшчаючы фальклор і сучасныя музычныя стылі (ад зайдэко і фінскага танга да нойза і неакласікі). Так, старажытныя, дахрысціянскія песні Беласточчыны і Палесся, русальныя, вясельныя і калядныя абрадавыя напевы знаходзяць унікальнае гучанне, адкрываючы слухачам магічную атмасферу новай традыцыі.
Гэта музыка пра перажыванні і надзеі дарослага чалавека, аб разнастайных жыццёвых перыпетыях – аб каханні і смерці, дзецях і сям’і, пра «чужую старонку» і вайну, аб радасці ў горы і горы ў радасці.
Ірэна Катвіцкая –вакал, раяль, акарына
Аляксей Варсоба – акардэон
спецыяльны госць: Ягор Джэйгала – банцуры (індыйскія флейты)
Port Mone/ Порт Мане
з праграмай: найлепшае з альбомаў «DIP», «Thou» і прэвʼю новага альбому (без назвы)
Інструментальнае трыа Port Mone створана Аляксеем Варсобам ў Мінску ў 2006 годзе і добра вядома аматарам інтэлектуальнай музыкі Беларусі і Еўропы. Калектыў выкарыстоўвае выразныя сродкі розных музычных традыцый, сярод якіх акадэмічная музыка, мінімалізм, нойз, фолк і эксперыментальная электронная музыка. Выканаўцы часта ўжываюць нязвыклыя для сваіх інструментаў тэхнікі і манеру гуку. Вызначыць стылістычную прыналежнасць музыкі Port Mone досыць складана, нягледзячы на тое, што ў ёй лёгка выяўляюцца фармальныя прыкметы розных музычных плыняў. «Музыка Port Mone, замяшана на класічнай гармоніі і фолку, захапляе сэрцы фанатаў па ўсёй Еўропе. Гэта музычныя летапісцы найноўшай гісторыі», – так анансаваў Port Mone адзін з найбуйнейшых еўрапейскіх джазавых фестываляў Umeo Jazz Festival (Швецыя). Інструментальны склад трыа: акардэон – Аляксей Варсоба, бас-гітара – Аляксей Ванчук, перкусія – Сяргей Краўчанка.
9.06. 2016г. Канцэртная зала “АТЛАНТ”, пр. Пераможцаў, 61
пачатак а 19.00
кошт квіткоў : 150-250 тыс.руб.
інфо: +375 29 9089437