• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша
26.04.2018 | Cult Fiction

I wanna be your (euro)dog. Бахарэвіч і прыцемкі Еўропы

Белліт – хвароба. Белліт – залежнасць. Фастфуд няўцямнага прызначэння і сумнеўнага тэрміну спажывання. Фэйсбучная партызанка. Несупынныя цёркі каханкаў Гедройца і хейтараў Нобеля. Ліставанне прымроеных пісьменнікаў з фантомнымі чытачамі. Часам падаецца, што айчына існуе толькі як вербальны гон. Часам здаецца, што Еўропу вырабляюць у Шабанах. Беларусь – клуб безнадзейных візіянераў, унутраных эмігрантаў і ўмоўнага транзіту. Таму ўсё галоўнае адбываецца ў тэкстах. У прасторы моўнага ўмоўнага. Краіна сыходзіць у слоўнік. Словаў усё больш. Краіны ўсё менш. Трэба доказаў? Чытайце Бахарэвіча. “Сабакі Еўропы” – манументальны прысуд Праекту Беларусь і ягоным дойлідам. Лінгвістычны квэст. Стылістычны безмяжак. Cкладанка ментальнага порна. А таксама аўтапартрэт мастака ў стадыі частковага самаразбурэння.

Выдаць сёння тэкст на 914 старонак – крок нахабны, саманадзейны, адчайны. У фрагментарную прастору сеткавай свядомасці і аднаразовых сігналаў, у зону татальнага “хутка-смачна”, у гіпермаркет таннага фану ледаколам усякаецца важкі opus magnum – каб сапсаваць нам свята зручнай культуркі. “Сабакі…” – свядомая правакацыя дасведчанага нонканфарміста: мой свет – мае правілы. Таму будзе як хачу: шматслойная канструкцыя з разлікам на паступовае паглыбленне, шэсць гісторыяў, прашытых вершаванкай, доўгі трып праз дэфармаваную рэчаіснасць, хірургія і вівісекцыя, вынаходжанне мовы і сэнсу – каб у канцы абнуліцца і аказацца прадмовай.

Банальнае “сусвет аўтара” выглядае найбольш адэкватным пазначэннем фармату гэтага тэксту. Бо тут адразу пра ўсё. І пра ўсіх. На ўсіх мовах, да якіх дацягнуўся мастак. Між іншых – на самаробнай бальбуце (з дадаткам граматыкі і слоўніка). “Сабакам…” жыццёва патрэбныя прастора руху і свабода хістанняў. Татальны здзек з правілаў і канвенцый.

Бахарэвіч цяпер, як падаецца, можа (і хоча) усё. Аўтара заўважна “калбасіць ды плюшчыць” ад разумення сваёй моцы – здольнасці арганічна і лоўка сумяшчаць усе складнікі свайго працоўнага лексікону і асабістага культурнага рэсурсу.

У параўнанні з папярэдняй парыжскай кніжкай (сімпатычнай, але недадуманай і трохі “зажатай”) “Сабакі…” – пісьменнік у поўны рост. Гэта логіка адвязнага клубнага джэму. Пляцоўка, дзе не дбаюць пра чысціню жанру. Тут адважна перасякаюцца трылер і раман выхавання, магічны рэалізм і змрочны еўрануар, саркастычны нарыс айчыннага адукацыйнага працэсу і смак “гульні ў бісер”, антыўтопія і плач па класічнай кніжнай культуры, крытыка нацыянал-рамантызму ды дваровыя ўспаміны, падарожныя зацемкі і інтэлектуальныя крыжаванкі. Глядзі і лічы: Джойс, Маркес, Оруэл, Сарокін, Кафка, Тhе Stogees, Цімафеева, Набокаў з Хведарам Міхайлавічам, Гесэ, cавецкі попс, Таркоўскі, Музіль і Мілер, вінтажныя порнаметражкі, Звягінцаў, Стральцоў, Ларс фон Трыер…

Аднак можна й не лічыць. Не засвойваць бальбуту. Не разбіраць забудову на цагліны. Проста каштаваць драйвовую прозу ад праверанага пастаўшчыка. Слухаць яе музыку. Лавіць патаемныя вайбы. Гадаваць уласную асалоду ад чытанкі. Так смачна ад беларушчыны мне асабіста не было вельмі даўно.

Гэта больш за прыўкраснае пісьменства. І глыбей за багемныя панты. Можна цынічна пазначыць “Сабак…” шматсерыйнай філалагічнай паэмай. Але ж, па сутнасці, маем фактурны экзістэнцыяльны раман. Бо там ёсць усё. І няма нікога, апроч райтара.

Сюжэты тут паўстаюць ніадкуль і сыходзяць у нікуды. Яны спакушаюць і падманваюць, каб пакінуць чытача на ростанях сэнсаў – падобна графічнаму раману з падрапанай сабачымі кіпцюрамі апошняй старонкай. Зрэшты, адкрытасць і дэманстратыўная незавершанасць канструкцыі тэксту працуюць на карысць агульнаму ўражанню, пазбаўляючы “Сабак…” празмернай дэкларатыўнасці і жорсткай адназначнасці мэсіджу. Галоўны герой – стыль. Галоўная вартасць – арт-панкаўская вербальная харэаграфія. Асабліва калі Бахарэвіч сыходзіць у шалёны гукапіс. Ці робіць сваім персанажам Бахарэвіча.

Пытанне “аб чым кніжка?” губляе сэнс: новы Бахарэвіч не распавядае гісторыяў. Ён хутчэй мроіць ды шаманіць. Маркіруе прастору. Пазначае сітуацыю. Мэтанакіравана робіць з нас не сведак, а саўдзельнікаў – з адной на ўсіх фантомнай (еўра)бацькаўшчынай і непазбежнасцю развітання.

Інтэлектуальны трэнд жорсткага разрыву з міфам еўрапейскасці – ад Акудовічавага “Разбурыць Парыж” да Шчуравага “Завяршыць гештальт” – набывае ў “Сабаках” амаль эпічную моц. Мегараман заўзята расцягвае звар’яцелы свет на паданні і апокрыфы, заганяе рэшткі былой гармоніі ў абалонку звыштэхнічнай моўнай эквілібрыстыкі, паслядоўна накручвае маляўнічы дэпрэсняк – каб у канцы давесці, што ўсё не так: імпартныя лекі не ратуюць. А сваіх ніколі не было.

Перанасычаны спасылкамі шматфігурны тэкст не здольны пазбавіць аўтара ягонай бясконцай адзіноты.

Du bist сабака Еўропы. Дзе гучны брэх – адзіная магчымасць адчуць сябе насамрэч жывым. Пакуль хапае подыху на агучку абыякавай прасторы. І цябе не знайшлі сабакаловы. Пакуль яшчэ нехта крочыць на рэха твайго голасу. Збірае рэшткі тваёй жыццядзейнасці. І пазначае твой адчай як літаратуру.

 

Максім Жбанкоў

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Музыку Ганну Пышнік (Чымпаеш) асудзілі на тры гады калоніі агульнага рэжыму

Ганна выступала ў гуртах «Ня Варта», «ХАМ», VIKT(A)R xOi!. Была затрыманая 22 сакавіка нібыта за перадачу відэа з перасоўваннем...

valiancina_shauchenka
Адукацыя Гісторыя

След Рагнеды і два Менскі. Што «накапалі» археолагі і як гэта змяняе погляд на беларускую гісторыю

Наогул, навука — занятак, скажам так, «на аматара»: сумны, кабінетны, для дасведчаных. Каб убачыць сувязь «вузкаспецыяльных»...

valiancina_shauchenka
Адукацыя

Як будуць вучыць патрыятызму ў беларускіх школах? Мінадукацыі зацвердзіла праграму новага факультатыва

У Беларусі другі год вывучаюць «Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму». Гэта факультатыўныя заняткі для вучняў...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Як аддавалі Беласток

16 жніўня 1945 года ў Маскве была падпісана дамова паміж СССР і Польшчай аб канчатковым вызначэнні савецка-польскай мяжы....

Апошнія навіны

    Грамадства Музыка
    Музыку Ганну Пышнік (Чымпаеш) асудзілі на тры гады калоніі агульнага рэжыму
    Адукацыя Гісторыя
    След Рагнеды і два Менскі. Што «накапалі» археолагі і як гэта змяняе погляд на беларускую гісторыю
    Адукацыя
    Як будуць вучыць патрыятызму ў беларускіх школах? Мінадукацыі зацвердзіла праграму новага факультатыва
    Грамадства Гісторыя
    Як аддавалі Беласток
    Культура Грамадства
    Традыцыя вырабу чоўна ў вёсцы Перароў атрымала статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Грамадства Гісторыя
    Колькі карон было ў Стэфана Баторыя і які іх лёс
    Культура Літаратура
    Акцёры як літаратурныя героі
    Грамадства Гісторыя
    Знайшлі яшчэ адну копію самай знакамітай гравюры Гродна. Але захавалася толькі палова
    Грамадства
    «Такія гісторыі здараюцца таму, што мы дазваляем моўнай дыскрымінацыі быць». Аліна Нагорная — пра тое, як у Беларусі затрымліваюць за мову
    Грамадства
    Нешта неверагоднае! Глядзіце: школьнікі пабудавалі плыт з 6 тыс. пластыкавых бутэлек – зараз на ім можна перавозіць 2 легкавыя машыны
    Грамадства Асоба
    Ганна Севярынец: Чалавек не можа і не мусіць мець усёдазволенасці, яму ў гэтым блага
    Культура Асоба
    Крысціна Дробыш пра «Кніжны Воз»: «Аплікацыя стварае асацыяцыі таго, што беларуская мова — гэта можа быць весела, прыгожа, цікава, забаўляльна»
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя
    Ці была Гродзеншчына той самай старажытнай Літвой? «Гісторыя за 5 хвілін» шукае адказы
    Грамадства
    Сайт газеты «Народная воля» заблакавалі паводле рашэння Мініфарма
    Літаратура
    Антыгона як сімвал беларускіх пратэстаў

Афіша

  • 17.08 — 31.08

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Адкрыццё выставы Багдана Даўгялы «Мінск да мяне» ў Мінску

  • 17.08 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 17.08 — 25.09Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу
  • 17.08 — 28.08Выстава Марка Шагала ў Мінску
  • 17.08 — 18.09Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі
  • 17.08 — 18.08Выстава «Odszkolnić!» у Беластоку
  • 17.08 — 19.09Выстава Сяргея Селіханава «Вяртанне» ў Віцебску
  • 17.08 — 04.09Выстава маляванак Яээпа Драздовіча ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Як аддавалі Беласток
    • Вядомы рэпетытар і педагог Яўген Лівянт тлумачыць, чаму правалілася кампанія па набору ў ВНУ
    • З’явілася магчымасць усталяваць беларускі інтэрфейс у Windows
    • З успамінамі пра забітых герояў: Вольны хор выступіў у Варшаве на гадавіну выбараў
    • Рабіся інакшым — альбо загінеш
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM