Ідзе збор на выданне беларускамоўнага перакладу кнігі ўкраінскага пісьменніка Міраслава Лаюка «Заўрык і яго малодшы брат»

Па-беларуску амаль няма дзіцячых кніг, якія закранаюць тэму перажыванняў старэйшых дзяцей у чаканні нараджэння малодшых ды стасункаў паміж імі, піша «Наша Ніва».


983.jpg

«Заўрык» — тое, што трэба, калі ў вас плануецца папаўненне. Вы прачытаеце, як сям’я стэгазаўраў рыхтуецца да з’яўлення малыша і як мяняецца іх жыццё. Як галоўны герой — старэйшы Заўрык — пасля нязгоды і крыўды ўсё ж прымае свайго малодшага браціка.

986.jpg

Падтрымаць збор можна па спасылцы