Узброены супраціў ва Усходняй Беларусі (20–30-я гады ХХ ст.) : дакументы і матэрыялы / Ігар Пушкін. — Мінск : Медысонт, 2009. — 192 с.
Аўтар асвятліў прычыны, сутнасць і гістарыяграфію беларускага ўзброенага супраціву. У канцы маецца бібліяграфія па тэме даследавання. Зборнік змяшчае больш за 110 дакументаў, каторыя аб’ектыўна асвятляюць тагачасныя грамадска-палітычныя падзеі. Аснову кнігі складаюць дакументы з дзяржаўных архіваў Беларусі. Разлічана на навукоўцаў, настаўнікаў, студэнтаў, усіх тых, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй.
У якасці навуковых рэцэнзентаў кнігі выступілі доктар гістарычных навук, прафесар А. П. Грыцкевіч ікандыдат гістарычных навук, дацэнт А. Р. Агееў.
Кніга выдадзена пры падтрымцы МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”.