ІІ Агульнанцыянальную дыктоўку напішуць у Гродна

19.03.2009 Культура

ІІ Агульнанацыянальная дыктоўка ў Гродна адбудзецца 22 сакавіка а 12.00. Сёлета лозунг дыктоўкі гучыць “Гародня, будзьма з мовай!”.

Тэкст дыктоўкі будзе зачытваць вядомая дыктарка Зінаіда Бандарэнка. Усе ўдзельнікі атрымаюць памятныя падарункі. А па заканчэнні дыктоўкі ўсіх чакае кавалачак святочнага торта.

Дыктоўка будзе ладзіцца пры падтрымцы кампаніі “Будзьма!”.

За даведкамі звяртайцеся па тэлефоне ў Гародні – 74-44-28.
Усе падрабязнасці на https://ruh-u-hrodna.livejournal.com/

Дзе: Гародня, Будзёнага 48а-44 (памяшканне Таварыства Беларускай Школы).

Калі: 22 сакавіка, 12.00.

Тэгі: