Мэта праекта «Інклюзія большасці» – атрымаць уяўленне, у якой ступені суадносяцца паняцці «меншасць» і «большасць», калі памяняць іх месцамі. Падчас рэалізацыі праекта выкарыстоўваўся метад палявога эксперымента.
Механізм: мастак запоўніў на 80-90% некалькі кафэ на вул. Кастрычніцкая прадстаўнікамі розных груп «меншасці» і паназіраў за паводніцкімі рэакцыямі прадстаўнікоў «большасці», якія раптам апынуліся ў меншасці.
У эксперымент уцягнутымі сталі не толькі наведвальнікі, але і абслугоўваючы персанал, часцяком не знаёмы глыбока з правіламі паводзін пры узаемадзеянні з людзьмі з іншымі фізічнымі магчымасцямі.
Вынік: відэа, якія зняў мастак схаванымі ў публічных прасторах камерамі.
Дзякуючы публічнаму абмеркаванню вынікаў, мы зможам паглядзець на рэальнае становішча спраў на вул. Кастрычніцкая і разам распрацаваць рэкамендацыі для ўдзельнікаў працэсу.
У сярэдзіне чэрвеня Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» аб'явіла адкрыты конкурс канцэпцый мастацкіх выказванняў па тэме недыскрымінацыі. Усяго на конкурс было даслана больш за 20 заявак. З іх было адабрана 4 арт праекта, якія можна будзе ўбачыць і нават пачуць з 9 ліпеня па 28 жніўня ў Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» і іншых прасторах вуліцы Кастрычніцкая.
Аўтары адабраных 4 праектаў: Андрэй Бусел, Зміцер Вайноўскі, Уладзімір Грамовіч і Генадзь Грак, Галіна Казіміроўская.
Конкурс канцэпцый мастацкіх выказванняў па тэме недыскрымінацыі праводзіўся ў межах праекта "Кастрычніцкая: усё ўключана! усе ўключаны!». Праект накіраваны на прыцягненне ўвагі да пытанняў дыскрымінацыі, сітуацый, калі людзі адчуваюць негатыўнае да іх стаўленне, прадузятасць, гвалт, несправядлівасьць і пазбаўленне вызначаных правоў па прычыне іх прыналежнасці да пэўнай сацыяльнай ці узроставай групе.
Праект «Кастрычніцкая: усё ўключана! усе ўключаны!» ініцыяваны літоўскай арганізацыяй Kulturos Ambasada і ажыццяўляецца пры падтрымцы Еўрапейскага Саюза.
Партнёры праекта: ГА «Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам», РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт», Мінская урбаністычная Платформа, MAKEOUT.
Сустрэча ў
Facebook