Музыкаў з гурта Irdorath Пятра і Юлію Марчанку перавялі ў папраўчую калонію

18.04.2022 Музыка

Як стала вядома праваабаронцам, Пятра перавялі ў Віцебскую калонію, а Юлію ў гомельскую жаночую.

000.jpg



Музыкаў затрымалі 2 жніўня 2021 года на лецішчы пад Мінскам падчас святкавання дня нараджэння вакалісткі гурта Надзеі. Частка затрыманых была асуджана за «непадпарадкаванні міліцыі» на суткі, а супраць Пятра і Юліі Марчанка, Надзеі і Уладзіміра Калачоў, а таксама Антона Шніпа узбудзілі крымінальную справу па артыкуле «арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Ім прысудзілі па паўтары гады калоніі агульнага рэжыму.

Падтрымаць сям’ю палітвязняў лістамі:

⁃ ПК № 3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Пётр Пятровіч Марчанка

⁃ ПК № 4, 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Юлія Анатольеўна Марчанка (Юніцкая)


Нядаўна змяніліліся адрасы і ў іншых асуджаных удзельнікаў гурта. Лістуйце ім на наступныя адрасы:

⁃ Надзея Робертаўна Калач, ПК № 4, Антошкіна, 3, 246035, Гомель

- Антон Валер’евіч Шніп, ПК-1 вул. Тэхнічная, 8, Наваполацк, 211445, Віцебская вобласць (з пазнакай «каранцін»)

- Уладзімір Аляксандравіч Калач, ПК № 3 Віцьба, Атрад № 10, п. Віцьба, Віцебскі раён, 211300, Віцебская вобласць