Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры ды Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі выпусціў зборнік «Беларускае гістарычнае мовазнаўства», піша belcentre.by.
У зборнік уключаны навуковыя артыкулы па матэрыялах Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Беларускае гістарычнае мовазнаўства: стан і перспектывы развіцця» (Мінск, 18-19 сакавіка 2025 г.), прысвечанай 90-годдзю з дня нараджэння члена-карэспандэнта НАН Беларусі Аляксандра Мікалаевіча Булыкі. У іх разглядаюцца актуальныя праблемы гісторыка-лінгвістычных даследаванняў (эвалюцыя і функцыянаванне старабеларускай літаратурна-пісьмовай мовы, моўныя асаблівасці рукапісаў і старадрукаваных выданняў, распрацоўка лінгвістычнага корпуса старабеларускай мовы, гістарычная лексікалогія і анамастыка), а таксама пытанні лексікалогіі, тэрміналогіі і стылістыкі беларускай мовы ХХ-ХХІ стст.
Зборнік разлічаны на лінгвістаў, гісторыкаў, этнографаў, выкладчыкаў, аспірантаў, настаўнікаў і студэнтаў, а таксама ўсіх тых, хто цікавіцца гісторыяй і сучасным станам беларускай мовы.
Набць зборнік «Беларускае гістарычнае мовазнаўства» можна ў «Акадэмічнай кнізе» ў Мінску.