Музыкаў гурта IRDORATH затрымалі падчас святкавання дня нараджэння

03.08.2021 Музыка

Як паведамілі праваабаронцам «Вясны», учора на лецішчы на святкаванні Дня народзінаў затрымалі ўдзельнікаў беларускага музычнага фэнтэзі-фолк гурта IRDORATH.


Верагодна, святкавалі Дзень народзінаў вакалісткі гурта Надзеі Ірдарат. Па папярэдняй інфармацыі, іх вінавацяць у непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі (арт. 24.3 КаАП) за тое, што не адчынілі вароты.

Паведамляецца пра затрыманне мінімум шасці чалавек. Сярод іх — Антон Шнып, Пётр Марчанка, Павел Шмыга, Уладзімір Калач, Юніцкая, Сінкевіч. Пасля затрымання іх даставілі ў Ждановіцкі аддзел міліцыі. Верагодна, сёння над імі адбудуцца суды ў Мінскім раённым судзе.