Гурт J:Морс дасць анлайн-канцэрт на Дзень закаханых

Музыкі запрашаюць беларусаў разам адсвяткаваць Дзень закаханых і прапануюць сустрэцца на анлайн-канцэрце.


ZJNfqPVOItA.jpg

«Вы нас прасілі і мы гэта зрабілі! Анлайн-трансляцыі нашага рамантычнага кватэрніка ў Дзень усіх закаханых — быць! Давайце будзем працягваць нашу з вамі традыцыю сустракацца ў гэты дзень. Хай і анлайн, але разам», — напісалі ўдзельнікі гурта.

Вы самі вырашаеце, за які кошт набыць квіток, на якасць трансляцыі гэта не паўплывае.

Канцэрт распачнецца а 21 гадзіне па мінскаму часу. Спасылка на квіткі тут.