«J:Морс» сыграе «Сімфанічны канцэрт»

27.11.2019 Афіша

14 лютага гурт «J:Морс» сыграе ў Prime Hall «Сімфанічны канцэрт» у суправаджэнні Сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі. Праграма будзе складацца з лепшых і новых песень у абноўленых аранжыроўках.


У гэты вечар гітарныя рыфы злучацца з насычаным гучаннем класічных струнных і духавых, каб ніхто не сыйшоў дадому абыякавым. Дырыжыраваць аркестрам будзе маэстра Аляксандр Сасноўскі.

– У нас асаблівае стаўленне да праграмы з аркестрам – яна, як дарагі каньяк, які стаіць недзе ў зацішным месцы і дастаеццца адтуль толькі па адмысловых нагодах, – кажа Уладзімір Пугач. – Гэтым разам будзе іншы па складзе аркестр, таму робім аранжыроўкі адмыслова пад яго. Абяцаем абноўленнае гучанне і рэпертуар.

J:МОРС «Сімфанічны канцэрт»

у суправаджэнні Сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі

14 лютага – Prime Hall – 20.00

Квіткі: танцпляц прома – 30 руб. (першыя 50 квіткоў), танцпляц далей – 35 руб., сядзячыя – ад 55 руб.

Продаж: на сайце і ў касах Kvitki.by, у касе Prime Hall, а таксама ў салонах «Евросеть», «Связной», «На связи» па ўсёй Беларусі.

Інфалінія: (044) 5 947 947