• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
07.04.2016 | Беларуская мова

«Каб цябе распярдуха ціскала»: беларускі лінгвіст збірае сапраўдныя беларускія абразы

 

 

Woodside Park – ціхі паўночны прыгарад Лондана, поўны невялікіх двух-трох павярховых будынкаў. У двух сотнях метраў ад аднайменнай станцыі метро ля акна першага паверху з відам на ціхую алею сядзіць мужчына. Перад ім – вялікі манітор кампутара Apple і дзіўная прылада падлучаная да кампутара. Прылада – гэта сканер, які дазваляе перапраўляць у электронную форму старыя кнігі і часопісы, якіх тысячы ў гэтым будынку.

Імя мужчыны – Уладзіслаў Іваноў. Ён прыязджае ў Англію некалькі разоў у год, каб працаваць у пакоі на другім паверсе – унікальнай беларускай бібліятэцы імя Францыска Скарыны ў Лондане. Уладзіслаў жыве ў Вільні, дзе па-беларуску выкладае ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце гісторыю і паліталогію. Але ягоная цяперашняя жарсць – сацыялінгвістыка.

“Я доўга марыў заняцца лінгвістыкай. І вось нарэшце я атрымаў такую магчымасць”, – кажа Уладзіслаў. У лонданскай бібліятэцы ён вывучае старыя выданні, дапамагае алічбоўваць архіў, а таксама рыхтуе першы беларуска-французскі слоўнік.


Уладзіслаў Іваноў у бібліятэцы імя Францыска Скарыны ў Лондане, фота Алеся Герасіменкі

Уладзіслаў выбраў не самую простую галіну лінгвістыкі для вывучэння: лаянку беларускай мовы. І мэта ягоная гэткая ж нялёгкая як і справы ў беларускай лінгвістыцы: пераканаць беларусаў – ад паэтаў і выкладчыкаў да звычайных гараджанаў – што цэнзураваць сябе ў штодзённым жыцці не варта. І што разнастайнасць і плюралізм – гэта добра.

 

Беларускае паўтарамоўе

Каб апісаць стан беларускай мовы, Уладзіслаў выкарыстоўвае навуковы тэрмін – асіметрычны білінгвізм. У Канадзе гэты тэрмін служыць для апісання становішча Квэбеку ў краіне: французскамоўная меншасць валодае двума мовамі, хаця большасць насельніцтва– астатнія дзевяць правінцыяй краіны – карыстаецца толькі адной. Гэтаксама і ў Беларусі – толькі меншасць валодае беларускай мовай.

“У Беларусі існуе натуральнае паўтарамоўе, – тлумачыць Уладзіслаў. – Цяпер тыя, хто карыстаецца беларускай мовай, атрымліваюць веды пра яе праз кнігі і іншыя афіцыйныя крыніцы, а не праз натуральную гаворку”.

“Мова ўжо не функцыянуе так, як функцыянуе, напрыклад, французская ў Францыі. Але словатворчасць працягваецца”.

Клясыфікацыя абразаў (на прыкладзе вульгарызма блядзь – створаная паводле апытання носьбітаў беларускай лаянцы)

1. Поблядзь – найменшая ступень абразы

2. Блядзь

3.Выблядзь

4. Проблядзь

5. Разблядзь

6. Оберблядзь – найвышэшая ступень

 

Усе спецыялісты ў мове

Працягваецца словатворчасць і ў той галіне мовы, якая звычайна не трапляе пад увагу афіцыйных слоўнікаў. Напрыклад, у галіне “брахлівай лексікі” ці папросту лаянцы.

“Праз русіфікацыю распаўсюдзілася ідэя таго, што беларуская мова не мае “брахлівай лексікі”, – кажа Уладзіслаў. – Адбылося гэта праз уплыў розных інстытуцый. Напрыклад, інстытутаў вывучэння мовы, ці працаў афіцыйных беларускіх лінгвістаў. Гэтыя людзі сцвярджаюць, што яны з’яўляюцца галоўнымі ў справе вызначэння, як нам размаўляць. Але яны страчваюць кампетэнцыю праз свае стэрэатыпы і каланіяльную логіку. Праз гэта такія інстытуцыі спрабуюць навязваць адну версію мовы, у якой адсутнічае абразлівая лексіка”.

“Калі людзі не ўпэўненыя ў ведах, то яны пачынаюць карыстацца каланіяльнай логікай”, – кажа Уладзіслаў, спасылаючыся найперш на моўную “каланізацыю з боку Расіі”. Паводле яго, цяпер моўны плюралізм сышоў з Беларусі – большасць тэкстаў пішацца афіцыйным правапісам. Болей за тое, моўныя інстытуты пераробліваюць існыя тэксты, напрыклад створаныя ў традыцыі 30-х гадоў ці за мяжой, у афіцыйны правапіс. Што дзіўна, цяпер беларусы цэнзуруюць нават самі сябе.

“Як паслаць па-беларуску правільна”:

  • Ідзі ў шмоню (шмоньку)!
  • Шкараць, шкарадзь мардалысая!
  • Шмоня сусьветная!

Цэнзура гэта можа хавацца і за высокімі словамі. Напрыклад, сцверджаннямі, што беларуская мова – “высокамаральная”, пазбаўленая “брахлівай лексікі”. Гэтак казаў сярод іншых і палітык Зянон Пазьняк.

“Але як навуковец ты разумееш, што няма больш далікатных ці менш далікатных моваў, – кажа Уладзіслаў. – Навукоўцы кажуць, што нельга сцвярджаць, нібыта нейкія мовы больш моцныя, а нейкія – менш моцныя. Гэта прыклад каланіялізму”.

“Брашыцеся па-беларуску!”

Але як пазбавіцца стэрэатыпаў і разбурыць расейскую калонію ва ўласных мазгах? Рэцэпт Уладзіслава просты: “Брашыцеся па-беларуску!” – заклікае даследчык. Ён аб’ехаў амаль усю Віцебскую вобласць, каб сабраць жывую беларускую лаянку:

“Гэта той пласт мовы, які цяпер імкліва знікае. Але носьбіты гэтага пласту дагэтуль жывуць у вёсках”.

Сексуальныя выслоўі

  • Тыры-пыры – займацца каханнем
  • Кнурык – той, хто запэцканы ў сперме
  • Сонька-шмонька
  • Суполіцца, шлыхацца, драцца – займацца сексам
  • Дзярун – той, хто ходзіць і дзярэ ў сэксуальным плане дзевак, ці хлопцаў, ці свінняў

Паводле Уладзіслава, яшчэ нядаўна беларускія абразы крыўдзілі нашмат мацней за расейскі мат. Цяпер беларускія абразы, якія ўжываюцца маладым пакаленнем, можна сустрэць хіба што толькі ў інтэрнэце. Але “інтэрнэт-лаянку” даследчык называе “штучнай”.

“Паслаць на тры літары – гэта жарты, – кажа ён. – А вось, паслаць па-беларуску ў шмоню ці шмоньку – нашмат больш сур’ёзная рэч, крыўда на ўсё жыццё”.

Кляцьбонікі

  • Каб (табе ) заняло!
  • Каб цябе распярдуха ціскала! – каб у цябе адыходзілі газы ў публічных месцах, такіх як царква.
  • Каб цябе гнятуха (біла)! (дрысьля, бягуха, дрыстуха)
  • Каб ты дупай на сьвет глядзеў, глязела!
  • Каб ты шмоняй дыхала!
  • Каб цябе халера!
  • Каб цябе скульлё усыпала!
  • Каб табе тое, што я думаю!
  • Каб табе пятая канцавіна!
  • Каб ты ў чыстым полі дзьвярэй не знайшоў!

Такія кляцьбонікі – унікальная рэч, якая не распаўсюджаная ў большасці еўрапейскіх моваў. Але шмат іх у мовах афрыканскіх. Зрэшты, бархлівая, як і любая іншая лексіка, не ведае межаў. І Беларусы, як высвятляецца, перадалі сваю лаянку іншым народам. Напрыклад, такія словы як манда, блуд ці курва ў літоўскую мову прыйшлі з беларускай альбо праз яе пасярэдніцтва.

Калі я выходжу з будынка бібліятэкі і іду ўніз па цяністай алеі да метро, я кідаю позірк на акно другога паверху – суперветлівы сацыялінгвіст Уладзіслаў усміхаецца і махае мне праз вакно, развітваючыся. Праз два дні яго чакаюць заняткі ў Вільні, дзе ён будзе распавядаць беларускім студэнтам пра каланіяльную логіку, а студэнты будуць здзіўляцца, чаму гэты выкладчык размаўляе па-беларуску. Нехта з іх нават папросіць яго перайсці на расейскую. Але гэтага не адбудзецца. У арсенале Уладзіслава дзясяткі аўтэнтычных слоўцаў, якія могуць быць вельмі карысным практыкумам для любога беларускага студэнта :)

 

Алесь Герасіменка

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Як у Нарвегіі правіла каралева Элізіф, альбо дачка Яраслава Мудрага Лізавета Яраслаўна

Дачок Яраслава Мудрага ў краінах, дзе яны былі каралевамі, шануюць. Ім прысвячаюць творы. Аднак ні Анастасія, ні Ганна...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Культура за кратамі. Хроніка рэпрэсій у дачыненні да дзеячаў культуры за апошні тыдзень

На мінулым тыдні пачаўся суд над Эдуардам Бабарыкам, віцебскаму арт-менеджару і музыку Уладзіміру Булаўскаму прызначылі...

valiancina_shauchenka
Каляндар

Каляндар з 29 траўня па 4 чэрвеня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца....

valiancina_shauchenka
Кіно

«Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні». Рэжысёр Яўген Лыткін — пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы

Яўген Лыткін — беларус, які зняў трылер «Забароненая група», што здымаўся яшчэ да поўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Як у Нарвегіі правіла каралева Элізіф, альбо дачка Яраслава Мудрага Лізавета Яраслаўна
    Грамадства
    Культура за кратамі. Хроніка рэпрэсій у дачыненні да дзеячаў культуры за апошні тыдзень
    Каляндар
    Каляндар з 29 траўня па 4 чэрвеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Кіно
    «Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні». Рэжысёр Яўген Лыткін — пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы
    Музыка
    Выйшаў новы альбом гурта Botanic Project «Музыка сфер»
    Грамадства Гісторыя
    Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    Адукацыя
    Больш чым проста мова. Захаванне беларускіх школ на Падляшшы можа стаць досведам для рэформы адукацыі ў Беларусі
    Грамадства
    No Fate! Перарабіць мінулае, каб змяніць будучыню?
    Гісторыя Кіно
    Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва
    Культура
    Культура беларускай дудкі атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Мастацтва
    Выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба» працуе ў НММ
    Грамадства Літаратура
    Сабіна Брыло пра магчымасць паэзіі ў часы катастрофаў. Новы выпуск падкаста «Адкуль бяруцца кнігі»
    Грамадства
    Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    Гісторыя Асоба
    Генрык Дмахоўскі: скульптар двух кантынэнтаў, тройчы паўстанец
    Грамадства Музыка
    Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand

Афіша

  • 30.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: «Беларускае мастацтва ды культура ў часы несвабоды»: дыскусія ў Празе

  • 30.05 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 30.05 — 31.05Адкрыццё выставы памяці Ларысы Геніюш у Празе
  • 30.05 — 31.05Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Таро» у Гданьску
  • 30.05 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 30.05Выстава Яўгена Шадко і Сяргея Грыневіча «ДЫЯЛОГІ» ў Вільні
  • 30.05 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 30.05 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Тэст: Пазнай гістарычны будынак па фотаздымку
    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    • Гайд па беларускім Кракаве: пляцоўкі, ініцыятывы, падтрымка
    • Стэфан Баторый. Уладар, які асадзіў Івана Грознага
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип